“Вышыванка для немаўляці”

Грамадства Свежыя навіны

Пад такой назвай у нашай краіне праходзіць акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прымеркаваная да Дня вышыванкі, які адзначаецца 2 ліпеня.

Да мерапрыемства далучылася Дзятлаўская раённая арганізацыя ГА “БРСМ”.

– У гэты дзень у рамках акцыі ў аддзеле ЗАГС раённага выканаўчага камітэта мы павіншавалі маладых бацькоў Яўгена і Наталлю Кананок з нараджэннем дачушкі Багданы ў час рэгістрацыі гэтай маленькай жыхаркі Дзятлаўшчыны, – расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Для матулі, вядома ж, прынеслі кветкі, а ў падарунак немаўляці – рушнік з вышыванкай і яркія паветраныя шары. Няхай дзяўчынка расце здаровая, моцная, радуе сваіх бацькоў і будзе патрыёткай нашай Беларусі.

Да віншаванняў моладзевага лідара далучылася начальнік аддзела ЗАГС Вольга Бародзіч, якая ва ўрачыстай абстаноўцы перадала маладому тату першы дакумент яго дачкі – пасведчанне аб нараджэнні.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga