Каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў горадзе Дзятлаве адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага саюза жанчын, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, “Белая Русь”, ветэранскіх і прафсаюзных арганізацый, працоўных калектываў і дзятлаўчане. Разам яны ўсклалі вянкі да брацкай магілы і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.
Марыя ПАПОВА