Дзень прававой дапамогі

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

2 чэрвеня сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава правядзе Дзень прававой дапамогі, скіраваны на павышэнне ўзроўню прававой адукаванасці непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў, на навучанне дзяцей бяспечным паводзінам, прафілактыку супрацьпраўных учынкаў.

Інфармаванне насельніцтва раёна будзе праводзіцца спецыялістамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава праз прамыя тэлефонныя лініі па нумарах: 6-15-25, 2-71-18, электронную пошту dtspc@mail.grodno.by, таксама можна звяртацца асабіста на адрас: г. Дзятлава, вул. Кутузава, 3.

Кацярына ЛЯЎКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце СПЦ г. Дзятлава