Вясна, май ‒ Перамога

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Святочную канцэртную праграму “І няхай пакаленні памятаюць”, прысвечаную Дню Перамогі, прапанавалі гледачам артысты Дзятлаўшчыны.

Старт мерапрыемству далі выступленні прызёраў “Песеннага вернісажу” ‒ Аляксандры Верабей, Анастасіі Вінцукевіч, Анастасіі Клімец, Алега Сабірава, Алёны Гузавец і Уладзіслава Ракуця. У час канцэрта яны былі ўзнагароджаны памятнымі статуэткамі.

Музычную праграму прадоўжылі выступленні мясцовых артыстаў і народнага духавога аркестра гарадскога пасёлка Наваельня, а таксама моладзевая танцавальная праграма “Вясна, май ‒ Перамога!”.

Марыя ПАПОВА