Узрост рабоце не перашкаджае

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У сельскагаспадарчым філіяле “АграМілк” ужо 38 гадоў, 12 з якіх пасля выхаду на пенсію, працуе вопытны механізатар Канстанцін Орсік.

Нягледзячы на ​​салідны ўзрост, мужчына працягвае ўдзельнічаць у сельскагаспадарчых работах і кожны год уносіць значны ўклад у вясновую і восеньскую пасяўныя кампаніі. Яшчэ да выхаду на заслужаны адпачынак механізатар выконваў многія віды палявых работ: ворыва, культывацыя, унясенне ўгнаенняў, сяўба, уборка ўраджаю, перавозка сенажу. Цяпер часцей за ўсё задзейнічаны на зборы камянёў. Працуе на трактары МТЗ-80 з прычэпам 1ПТС-2.

У Канстанціна Канстанцінавіча двое дзяцей, унукі. Ён вельмі працавіты чалавек, бо нават у вольны час не сядзіць без справы: займаецца хатняй гаспадаркай.

Сваім прыкладам Канстанцін Орсік паказвае, што правільны выбар прафесійнага шляху прыносіць задавальненне ад працы, а ўзрост – усяго толькі лічбы.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga