У Круцілавічах і Таркачах прыбралі паркі

Грамадства Свежыя навіны

Мінулы тыдзень у Данілавіцкім сельсавеце прайшоў пад знакам навядзення парадку на зямлі.

Папрыгажэў парк аграгарадка Круцілавічы, дзе выграблі лісце. Праз аб’яву да ўдзелу ў работах былі запрошаны жахары аграгарадка. За актыўнасць дастойны словаў падзякі Мікалай Сёмуха, Ларыса Аблажэй, Ганна Курман.

Такая ж уборка была арганізавана ў парку аграгарадка Таркачы. Дзякуем за працу старасце Раісе Альшэўскай, жыхарам Святлане Жыдко, Мікалаю Мацысу, Анатолю Бесарабу, Анатолю Рыжэнку, Святлане Гізоўскай, Канстанціну Мядзведзю, Галіне Бесараб, Валянціну Снітко, Ніне Папроцкай. У дзень рэспубліканскага суботніка работы ў парку былі завершаны працоўнымі калектывамі Данілавіцкага сельсавета, культуры, ФАПаў, Таркачоўскага дзіцячага сада-пачатковай школы. Тэхніку для вывазу лісця прадаставіла ААТ “Граніт-Агра”.

Таксама быў арганізаваны грамадскі суботнік на могілках вёскі Уланаўшчына, дзе пасля выдалення дрэў неабходна было прыбраць пахаванні ад галін і смецця. Арганізатарам працоўнага дэсанта стала ўраджэнка Уланаўшчыны Таццяна Мацкевіч, да якой далучыліся яшчэ 15 чалавек вяскоўцаў і тых, хто прыехаў у родныя мясціны з іншых рэгіёнаў.

Працавалі спорна, таму і вынікі суботніка будуць радаваць жахароў сельсавета яшчэ доўгі час.

Ганна ЖЫХ,
старшыня Данілавіцкага сельвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga