Следчы камітэт інфармуе. Каб дача не апусцела

Важнае Здарэнні і бяспека

З надыходам вясны людзі ўсё часцей наведваюць свае загарадныя дамы і дачы, што не застаецца па-за ўвагай аматараў лёгкай нажывы.

Следчы камітэт раіць уладальнікам такой нерухомасці прытрымлівацца простых мераў бяспекі, каб захаваць сваю маёмасць, якая застаецца без нагляду ў час ад’езду.

Для захавання бытавой тэхнікі, электраінструментаў і іншых дарагіх рэчаў неабходна выбраць найбольш абароненае месца ў доме. Гэта можа быць камора ці жылы пакой, якія замыкаюцца на ключ.

Калі збіраецеся выехаць надоўга, паклапаціцеся аб умацаванасці ўваходных дзвярэй, замяніце навясныя замкі, пажадана ўстанавіць металічныя рашоткі на вокны, а найлепш скарыстацца ахоўнай сігналізацыяй, якая, як сведчыць практыка, з’яўляецца самым надзейным сродкам абароны маёмасці ад злодзеяў.

Не чакайце злодзеяў “у госці” – паклапаціцеся аб усім загадзя.

Арцём АНТОНЧЫК,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga