Ананас ‒ карысна ў меру

Грамадства Свежыя навіны

Ананас ‒ садавіна, напоўненая вітамінамі і карыснымі мікраэлементамі.

Але ўжываць яго трэба правільна. Парадамі падзяліўся Ігар Сільчук, доктар агульнай практыкі Казлоўшчынскай гарадской бальніцы:

‒ Перш за ўсё, трэба ведаць, што алергія на ананас ‒ вельмі частая з’ява. Яе прыкметы: ацёкі, паколванне, сверб языка і дзёснаў, з’яўленне чырвоных плямаў вакол вуснаў і на шыі, насмарк, чханне, кан’юктывіт. У асабліва цяжкіх выпадках магчымы анафілактычны шок. Таму ўжываць ананас у ежу трэба з асцярожнасцю, асабліва людзям з хваробамі нырак і страўніка, а таксама цяжарным жанчынам. Фрукт можа справакаваць адслаенне плацэнты ці нават выкідыш.

Таксама варта ведаць, што кансерваваныя і сушаныя плады ананаса гэтак жа карысныя, як і свежыя. Аднак лепш не ўжываць ананасы з банак у цукровым сіропе і цукаты: з-за вялікай колькасці цукру фрукт губляе свае карысныя рэчывы. Гэта тычыцца і соку: ён насычаны карыснымі ферментамі і вітамінамі. Але ўжываць яго трэба ў меру ‒ не больш за 100 мілілітраў на дзень.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga