На Дзятлаўшчыне прайшла акцыя па навядзенні парадку (+відэа)

Важнае Грамадства

25 сакавіка пад эгідай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» у межах усебеларускай акцыі па навядзенні парадку на зямлі “Чысты чацвер” на Дзятлаўшчыне прайшоў суботнік пад дэвізам «Белая Русь» – за чыстыя вуліцы”.

Работнікі арганізацый і ўдзельнікі грамадскага аб’яднання выйшлі на вуліцы райцэнтра, каб упарадкаваць іх пасля зімы.

Мерапрыемства стала першай ластаўкай месячніка па санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторый горада Дзятлава, гарадскіх пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў. Да 24 красавіка на Дзятлаўшчыне прадоўжацца мерапрыемствы па навядзенні парадку ў месцах агульнага карыстання, на тэрыторыях могілак, мемарыяльных комплексаў, воінскіх пахаванняў, а таксама на тэрыторыях, прылеглых да жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў, рамонтна-механічных майстэрняў, установаў адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, культуры і аховы здароўя, ліквідацыі несанкцыянаваных звалак бытавога смецця.

Да мерапрыемства далучыліся жыхары Новаяльнянскага і Казлоўшчынскага сельсаветаў.

Наталля АВЯРЧУК