Прафілактыка вострых кішэчных інфекцый

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Вострымі кішэчнымі інфекцыямі могуць хварэць як дарослыя, так і дзеці ва ўзросце ад 1 да 7 гадоў.

Фактарамі перадачы могуць з’яўляцца ежа, вада, прадметы ўжытку, цацкі. Заражэнню вострымі кішэчнымі інфекцыямі таксама спрыяюць антысанітарныя ўмовы жыцця, невыкананне правілаў асабістай гігіены, ужыванне прадуктаў харчавання, якія захоўваліся або гатаваліся з парушэннем санітарных правілаў.

Асноўныя меры прафілактыкі вострых кішэчных інфекцый:

— захаванне асабістай гігіены, частае мыццё рук мылам перад ежай і пасля карыстання туалетам;

— не піць ваду з адкрытых крыніц;

— ужываць толькі кіпячоную або бутыляваную ваду;

— свежую агародніну неабходна старанна мыць і абліваць кіпенем;

— не захоўваць ежу доўга, нават у халадзільніку;

—  не пакідаць прыгатаваную ежу пры пакаёвай тэмпературы больш чым на дзве гадзіны;

— для апрацоўкі сырых прадуктаў карыстацца асобнымі кухоннымі прыборамі і прыладамі;

— захоўвайць сырыя прадукты асобна ад гатовых;

— купацца толькі ва ўстаноўленых месцах, не дапускайць, каб вада трапіла ў рот.

Пры ўзнікненні сімптомаў вострай кішэчнай інфекцыі (павышаная тэмпература цела, ваніты, боль у жываце) неадкладна звяртайцеся да доктара.

Мікалай ДЗЯДОВІЧ,
доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ
Наталля ЮРЭНЯ,
валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup