У Дзятлаве збіралі подпісы за Аляксандра Лукашэнку

Важнае Грамадства

Пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі прайшоў 17 чэрвеня ў Дзятлаве на вуліцы Савецкай каля будынка раённага вузла паштовай сувязі.

Пікет прайшоў пры падтрымцы Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Ён праходзіў у абедзенны перапынак, таму гараджанам, якія яшчэ не паспелі сустрэцца з членамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, але хочуць яго падтрымаць, было зручна зрабіць гэта, ідучы з работы дахаты.

– Я ў водпуску, сёння з дачкой выйшлі наведаць магазіны, – зазначае дзятлаўчанка Наталля Макарчык. – Заадно скарысталася магчымасцю аддаць свой подпіс за вылучэнне ў кандыдаты на пост Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, бо не магу прайсці міма, калі вырашаецца лёс нашай краіны.

Ірына ЛЕАНІДАВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: