Асцерагайцеся махляроў і злодзеяў

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

На тэрыторыі вобласці рэгіструюцца крадзяжы і махлярствы, скіраваныя на пранікненне ў дамы пераважна пажылых людзей.

Найчасцей злачынцы пранікаюць у жылыя дамы і кватэры, прапануючы гаспадарам розныя тавары, рэчы, паслугі, а таксама пад выглядам работнікаў сацыяльных або камунальных службаў, арганізацый аховы здароўя. Трапіўшы ў памяшканне, зламыснікі карыстаюцца няўважлівасцю або залішняй даверлівасцю гаспадароў і крадуць у іх грошы. Акрамя таго, у 2019 годзе на тэрыторыі Гродзенскай вобласці пачасціліся выпадкі махлярстваў, учыненых невядомымі зламыснікамі, якія наўмысна завышалі кошт тавараў, што прадавалі гаспадарам.

Каб не трапіць “на вуду” нядобрасумленных гандляроў і злодзеяў, памятайце правілы бяспекі:

– не пускайце ў хату незнаёмцаў;

– пры з’яўленні падазроных асобаў пастарайцеся запомніць іх прыкметы, нумар машыны, нумар мабільнага тэлефона, іншыя акалічнасці, якія пры неабходнасці дапамогуць знайсці зламыснікаў;

– пры ўчыненні ў адносінах да вас супрацьпраўных дзеянняў неадкладна тэлефануйце ў міліцыю на нумар 102.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup