Для каго расшчодрылася восень?

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У рамках мерапрыемстваў да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў фае Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ладзілася выстава-конкурс “Шчодрая восень”.

Напрярэдадні прафесійнага свята работнікі гаспадарак раёна і ААТ “Дварэцкі льнозавод” падрыхтавалі для ўдзелу ў ёй свае экспазіцыі.

Спаборнічалі яны ў чатырох намінацыях: “Каравай наш, каравай!” (на лепшы каравай з мукі новага ўраджаю), “Лепшы кошык агародніны”, “Лепшае афармленне снапа”, “Лепшы набор агародніны-веліканаў”.

Ірына СТЫРНІК
Фота Аксаны АНДАЛЮКЕВІЧ