Адходы – у даходы

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Каб зберагчы прыроду ад забруджвання, існуе раздзельны збор адходаў.

Да 60 % адходаў можна выкарыстоўваць паўторна. Папера, пластык (ПЭТ- бутэлькі, поліэтылен, цвёрды пластык), шкло і метал з’яўляюцца сыравінай для прамысловасці.

У Дзятлаўскім раёне для раздзельнага збору адходаў на пляцоўках ва ўсіх мікрараёнах шматпавярховых дамоў у Дзятлаве, Наваельні, Гезгалах, Казлоўшчыне, а таксама ў арганізацыях і ўстановах раёна ўстаноўлены спецыяльныя кантэйнеры.

Акрамя таго, другасныя матэрыяльныя рэсурсы можна здаць у прыёмныя пункты Дзятлаўскага райспажыўтаварыства і РУП ЖКГ. Так, стацыянарныя прыёмныя нарыхтоўчыя пункты прымаюць адходы шкла, паперы, кардону і поліэтылену па адрасах: г. Дзятлава, вул. Слонімская, магазін “Родны кут”; г. Дзятлава, вул. Кірава, 3, магазін “Мір тэхнікі”; аг. Гезгалы, магазін “Сельгаспрадукты”; г. п. Казлоўшчына, вул. Савецкая, 51, магазін “Івушка”; г. п. Наваельня, вул. Леніна, 9, магазін “Тавары для дома”; г. п. Наваельня, вул. Заводская, 9, сховішча для агародніны (склад). Спецыяльныя кантэйнеры для раздзельнага збору (адходы батарэек) размешчаны па адрасах: г. Дзятлава, вул. Леніна, 1, магазін “Родны кут”; г. п. Наваельня, вул. Дзятлаўская, 41, магазін “Дом гандлю”; г. п. Казлоўшчына, магазін “Дамавічок”; аг. Гезгалы, магазін “Руно”; г. Дзятлава, вул. Савецкая, 107.

Стацыянарныя прыёмныя пункты, дзе можна здаць адходы паперы, кардону, тэкстыль, ПЭТ-бутэлькі, шклабой, працуюць па адрасах: г. Дзятлава, вул. Савецкая, 107; г. п. Наваельня, зав. Снітко, 1; г. п. Казлоўшчына, вул Азёрная, 6; аг. Гезгалы, 9А.

Пункт па прыёме ртутнаўтрымліваючых адходаў або спецкантэйнеры размешчаны па адрасе: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 6, дзе можна здаць люмінесцэнтныя лямпы і ртутнаўтрымліваючыя тэрмометры.

Пункты збору адходаў маслаў (адпрацаваных нафтапрадуктаў), гумавых зношаных шын і камер працуюць па адрасе: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 4, РУП ЖКГ.

Акрамя таго, адходы шкла, паперы, кардону і поліэтылену можна здаць нарыхтоўшчыкам Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства: аг. Гезгалы (Н. І. Козел); г. п. Казлоўшчына (С. А. Лішык, тэл. 8-029-2861605; А. Г. Груганаў, тэл. 8-029-8672007); г. п. Наваельня (Д. В. Пяшко, тэл. 8-044-5569214; І. Н. Лом, тэл. 8-044-4579451).

Разам з тым існуе праблема: на кантэйнерныя пляцоўкі жыхары носяць пакеты з бытавым смеццем, што недапушчальна і з’яўляецца парушэннем Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абыходжанні з адходамі”. За такое парушэнне ппрадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічыняў.

У 2018 годзе за забруджванне навакольнага асяроддзя адходамі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 23 фізічныя і юрыдычныя асобы на суму 2915,5 рубля, за мінулы перыяд 2019 года – 8 фізічных і юрыдычных асобаў на суму 1683 рублі.

Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя