Працуюць на сумленне

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Ужо не першы год прафсаюзныя лідары ў рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”, якую ініцыяваў Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу з мэтай стымулявання працы работнікаў жывёлагадоўлі, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, актывізацыі дзейнасці працоўных калектываў, наведваюць жывёлагадоўчыя фермы, правяраюць умовы працы і ўшаноўваюць працаўнікоў жывёлагадоўлі.

Дзятлаўскі райкам прафсаюза работнікаў АПК таксама прымае ўдзел у акцыі. Яго старшыня Уладзімір Казак сустрэўся з працоўным калектывам  малочнатаварнага комплексу “Хадзяўляны 777”, дзе заслужаныя ўзнагароды атрымалі сем яго работнікаў.

Падзячныя лісты і каштоўныя падарункі ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК за працавітасць, вернасць абранай прафесіі, роднай зямлі атрымалі аператары машыннага даення Людміла Кухта, Марына Усцімава, Васіль Кухта, слесар малакаправода Ганна Гірык, жывёлавод Леанід Кандратовіч, памочнік начальніка комплексу Наталля Андруцэвіч і начальнік МТК “Хадзяўляны 777” Аліна Вайчык.

Ушаноўваючы працаўнікоў фермаў, Уладзімір Казак адзначыў, што жывёлагадоўля – адна з найскладанейшых аграрных галін, якая забяспечвае харчовую бяспеку краіны і стварае асновы для паспяховага развіцця эканомікі дзяржавы.

Ён пажадаў быць паспяховымі і ўпэўненымі ў сабе, моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра.

Таксама сваіх работнікаў павіншавалі і калегі па вытворчасці, якія не першы год разам працуюць на гэтым аб’екце.

Уручэннем падарункаў і цёплымі словамі, адрасаванымі лепшым у сваёй справе, Уладзімір Казак не абмежаваўся. Ён пацікавіўся ўмовамі працы і адпачынку работнікаў МТК, наяўнасцю спецадзення і аплатай працы.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: