Адсвяткавалі юбілей арганізацыі

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Навагрудку прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 30-годдзя грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”.

Яго ўдзельнікі адзначалі, што за апошнія гады ў нашай краіне шмат зроблена для асаблівых людзей: хутка развіваецца безбар’ернае асяроддзе, людзі з абмежаванымі магчымасцямі адчуваюць сябе паўнапраўнымі грамадзянамі, удзельнічаюць у мерапрыемствах рознага ўзроўню, наведваюць клубы і аддзяленні дзённага знаходжання.

Павіншаваць усіх са святам прыехалі артысты з іншых раёнаў.  У час канцэрта ў Навагрудку выступіў і наш зямляк Віталь Крэйдзіч. Ён прадстаўляў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і раённыя арганізацыі ГА “БелТІЗ” і ГА “БелТІ”. Гасцям свята Віталь падарыў песні “Няхай” і “Музыка” і перадаў найлепшыя пажаданні ад дзятлаўчан.

Алена КАЛЮЦІК,

загадчыца аддзялення “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *