85 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка. Паклон яго зямлі

Галоўнае Свежыя навіны Хто крылы расправіў на роднай зямлі

У вёсцы Варакомшчына, на радзіме Вячаслава Адамчыка, усталявалі мемарыяльны камень з шыльдай у гонар таленавітага пісьменніка. 

Права перарэзаць чырвоную стужку і ўрачыста адкрыць мемарыял атрымалі навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык, намеснік генеральнага дырэктара таварыства «Белрэстаўрацыя» Аляксандр Клімашонак і галоўны інжынер ААТ «Граніт-Агра» Андрэй Падліпскі.

 

Нават дождж не стаў перашкодай для такой важнай падзеі.

«Пакланіцеся ад мяне маёй зямлі, маёй Бацькаўшчыне» — такі наказ даваў Вячаслаў Уладзіміравіч сваім землякам, калі знаходзіўся далёка ад свайго дома.

Можна лічыць, што наказ выкананы. Цяпер у маленькай вёсачцы, дзе нарадзіўся літаратар, мемарыял будзе нагадваць пра тое, як важна любіць сваю малую радзіму.

 

Юлія БАКУНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *