Святочны настрой для чулага сэрца

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Па-сяброўску весела ў цёплай святочнай абстаноўцы  ў раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае самаму важнаму святу жанчын – Дню маці.

Сярод яго ўдзельнікаў – наведвальнікі клуба “Нам гады не бяда”, члены раённага савета ветэранаў, супрацоўнікі раённай бібліятэкі і аматары літаратурнага слова.

Арганізатары святочнага мерапрыемства паклапаціліся аб стварэнні ўтульнай, амаль дамашняй, цёплай атмасферы і парадавалі цікавай святочнай праграмай.

На працягу сустрэчы гучалі добра вядомыя песні ў выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства, гумарыстычныя гісторыі-ўспаміны з жыцця.

Свае вершы прачыталі Раіса Лакіза, Лідзія Нічыпар, Георгій Шундрык, празаічныя творы  — Леанарда Юргілевіч.

Асабліва запамінальнымі і багатымі на гумар былі разнастайныя конкурсы, парадавалі гледачоў смелы і крэатыўны падыход да выканання заданняў.

У рамках мерапрыемства ладзілася выстава-прэзентацыя літаратурных і мастацкіх твораў знакамітых паэтаў, празаікаў, мастакоў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *