Як паводзіць сябе ў спякотнае надвор’е

Грамадства Свежыя навіны

Піць больш вадкасці.

Паспрабуйце ў самы гарачы час – з 12 да 16 гадзін – не выходзіць на вуліцу і тым больш не хадзіць пад адкрытым сонцам.

Як мага часцей прымайце душ.

Больш рухайцеся раніцай і ўвечары. Сядзячы лад жыцця ў спякоту прыводзіць да абвастрэння гіпертаніі, сардэчна-сасудзістых захворванняў і павышэння рызыкі развіцця трамбозу.

Паспрабуйце змяніць рацыён. У гарачае надвор’е ўпор варта зрабіць на халодныя стравы, рыбу, садавіну, агародніну і крупы. І лепш адмовіцца ад тлустых малочных прадуктаў і мяса. Лёгка засвойваюцца ліставыя салаты. Лічыцца, што астуджаюць арганізм і дапамагаюць адаптавацца да летніх перападаў надвор’я чорная парэчка, агрэст або бананы і ўся агародная зеляніна.

Імкніцеся пазбягаць адзення з сінтэтычных матэрыялаў. Лепш падбіраць рэчы з натуральнага хлопку і лёну без дабавак.

Не саромейцеся насіць кепкі, панамы або капелюшы. Цеплавы ўдар адбываецца ў асноўным, калі награваецца галава.

Калі давядзецца праводзіць у памяшканні з кандыцыянерам шмат часу, паспрабуйце размясціцца так, каб струмень паветра не дзьмуў прама на вас. Звычайна ў кандыцыянерах знаходзіцца шмат бактэрый, і іх уздзеянне разам з халодным паветрам прыводзяць да абвастрэння хранічных бранхітаў і развіцця пнеўманіі.

Асобам, якія пакутуюць на сардэчна-сасудзістыя захворванні, неабходна выконваць усе прадпісанні доктара.

Не рэкамендуецца ўжываць спіртныя напоі.

Мікалай ДЗЯДОВІЧ,

доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *