На Купала сонца грала

Культура і адпачынак

6 ліпеня у аграгарадку Круцілавічы адбылося свята Купалле «На Купала сонца грала». Купалле — старажытнае свята падзякі сонцу, сталасці лета і зялёнага пакосу. Свята Івана Купала належыць да ліку самых ушанаваных, самых вяселых святаў у годзе, у ім прымала ўдзел усё насельніцтва, пры чым, традыцыя патрабавала актыўнага ўключэння кожнага ва ўсе гульні, забавы.  Работнікамі аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» для жыхароў аграгарадка была падрыхтавана канцэртная праграма. Купалінка  павіншавала ўсіх са святам, нагадала традыцыі нашых продкаў і запрасіла ўсіх у купальскі карагод. Свята Івана Купала, гэта тая ноч, калі ўсё зло застаецца з другога боку вогнішча. Хай жа так і будзе ў жыцці кожнага з нас, хай папараць-кветку знойдзе кожны, каму трэба цуд. І хай наперадзе чакае толькі шчасце і радасць, а нягоды будуць спалены ў яркім полыме.

дятлово,перамога,крутіловічі

Читайте также:

Жыхары Раклевіч загадвалі жаданні ў купальскую ноч

Второй день можно купить билеты на «Славянский базар» со скидкой 30 процентов

Танцевала Новоельня. Новое брендовое мероприятие «Праздник Танца»

Дзень вясёлых забаваў у Дзятлаве



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *