Разам — cупраць насілля ў сям’і

Падзеі

27 красавіка пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы далучылася да правядзення рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дом без насілля”, якая праводзілася на тэрыторыі Вензавецкага сельскага савета.

Сумесна са старшынёй Вензавецкага сельскага выканаўчага камітэта Шымко А.І., настаяцелем царквы святых Барыса і Глеба в.Накрышкі а.Аляксеем, участковым інспектарам Місілевічам І.В., загадчыцай Вензавецкага ФАПа Лябецкай В.М., псіхолагам Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ступчык В.Г. члены мабільнай агітацыйнай групы “МАГ” Наталля Тамашова, Вольга Ківуля, Жанна Свіб наведалі сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці, прыцягнулі ўвагу жыхароў вёсак Вензавец, Юравічы да праблемы насілля ў сям’і. Удзельнікі акцыі патлумачылі мясцовым жыхарам, што рабіць, как не стаць ахвярай насілля, як абараніць у такой сітуацыі сваіх дзяцей. Кожны атрымаў карысныя парады і памяткі з тэлефонамі даверу і гарачай лініі.

 

Наталля Тамашова, старшыня ПА ГА “Беларускі саюз жанчын” Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы

Читайте также:

У Дварэцкай школе прайшла дабрачынная акцыя «Дапаможам дзецям»

Ушанавалі памяць бязвінна загінулых

Праекты ў бібліятэках Дзятлаўшчыны



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *