Ідзе пасяўная ў КСУП “Войневічы” (+відэа)

Падзеі

Поўным ходам ідзе пасяўная ў КСУП “Войневічы”. На палетках ва ўрочышчы “Навіна” ажыццяўляецца пасеў аўсу. Ва ўрочышчы “Паташ” вядуцца работы па ўнясенню мінеральных угнаенняў.

Уносіцца ў глебу арганіка на полі ва ўрочышчы “Фальварак”, дзе пазней плануецца пасеяць цукровыя буракі, плошча пад пасеў якіх зойме 200 гектараў. На участках працуюць МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам АПП-6, агрэгат «Раса» па ўнясенню мінеральных угнаенняў, МТЗ-1221 ПРТ-7 – аргнічных.

Як зазначыў галоўны аграном Аляксандар Лахач, у гаспадарцы плануецца пасеяць 142 гектара аўсу сорту “Золак”, 220 гектараў пшаніцы элітнага сорту “Дар’я”, ячменю – 400 гектараў, з іх 100 гектараў – піваварнага сорту “Ірына”, “Себасцьян”, “Бровар”. Уся сельскагаспадарчая тэхніка ў спраўным стане, працаўнікі настроены бадзёра. Цяпер усе спадзяванні – на цёплае надвор’е.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *