Сёння свята ваша, мужчыны!

Падзеі

Цёплыя словы, віншаванні, песні – усё гэта гучала ў гонар абаронцаў Айчыны ў час канцэртнай праграмы, якая 23 лютага прайшла ў Дятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці.

Афіцыйную частку ўрачыстай праграмы распачаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік:

– Абарона свайго дома, сваёй Айчыны – найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага чалавека – справа гонару. Менавіта таму 23 лютага ўсё больш становіцца святам агульнанародным, днём усіх моцных і мужных, цвёрдых духам людзей. Сёння выказваю падзяку не толькі тым, хто прысвяціў жыццё вялікай справе – служэнню Айчыне, але і тым, хто мірнай працай умацоўвае нашу краіну. Жадаю міру, дабрабыту, павагі ў калектыве, любові і цеплыні ў доме.

Старшыня райвыканкама ўзнагародзіў Падзячным лістом за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў спецыяліста па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Валянціна Абухава.

Павіншаваў з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пажадаў поспехаў, шчасця, міру і дабра ваенны камісар Дзятлаўскага ваеннага камісарыята Генадзь Суравец. Юбілейныя медалі “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” ён уручыў падпалкоўніку Андрэю Волкаву, маёру Аляксандру Бургуну, старшаму лейтэнанту Паўлу Бараноўскаму. Чарговае вайсковае званне маёра запасу было прысвоена Міхаілу Бельскаму, капітана запасу – Дзмітрыю Томчыку.

Шмат цёплых словаў было выказана на адрас цяперашніх вайскоўцаў, а таксама іх бацькоў. Генадзь Суравец бацькам нашых землякоў, якія годна нясуць сваю службу, уручыў Падзячныя лісты ад камандавання тых часцей, дзе служаць іх сыны: Дзмітрый Якаўчык, Уладзіслаў Харлінскі, Андрэй Якабчук, Ілья Мацюкевіч.

Ад імя ўсіх жанчын Дзятлаўшчыны са святам павіншавала мужчын старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка. Яна выказала словы ўдзячнасці за тое, што мы жывём у мірнай краіне, падзякавала мужчынам, што яны ёсць, што заўсёды падтрымліваюць жанчын, пажадала ім здароўя, энергіі. Раённаму камісару Алена Іванаўна ўручыла сімвал 100-гадовага юбілею – букет са ста ружаў, якія зрабілі жанчыны санаторнай школы “Баравічок”.

Цудоўны настрой дарылі ўсім прысутным на свяце лепшыя самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны. Прагучалі прыгожыя, вясёлыя, а часам і кранальныя да слёз песні ў выкананні Сяргея Малышчыка, Ганны Харлінскай, Івана Кашко, Марыны Варган, Анастасіі Русак, Наталлі Бузук. Ігрой на скрыпках парадавалі прысутных удзельніцы ўзорнага ансамбля скрыпачоў “Зорачкі”, на баяне іграў Аляксандр Клімец, на саксафоне – Фёдар Маслакоў. Сваё майстэрства паказаў народны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня. Самыя бурныя апладысменты ад гледачоў былі адрасаваны дзецям за іх вясёлыя, рытмічныя танцы.

Таксама ў Дзень абаронцаў Айчыны ваеннаслужачыя Дзятлаўшчыны ўшанавалі памяць тых, хто змагаўся за нашу краіну ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўсклалі вянок да помніка Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.

 

Святлана ГРЫШЫНА

Фота Юліі БАКУНОВІЧ



1 комментарий по теме “Сёння свята ваша, мужчыны!

  1. Детские номера были прикольные. Ну, и «Бархат» с «Ятранкой» прям порадовали. Хороший концерт

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий для Leshiy Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *