Свята хлебаробаў у Дзятлаве (абноўлена)

Падзеі

Сёння ў Раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася ўрачыстасць, прысвечаная работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

З віншаваннем да віноўнікаў урачыстасці звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік:

– Сельская гаспадарка заўсёды была важнай галіной эканомікі нашага раёна. Працаваць у ёй заўсёды было нялёгка. Аднак, нягледзячы на няпростую эканамічную сітуацыю, нашы аграрыі не толькі спраўляюцца са сваімі задачамі, але і ствараюць базу для далейшага развіцця галіны. Як вынік, сёлета скарацілася колькасць стратных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў з чатырох да аднаго. Атрымана 1732 тысячы рублёў чыстага прыбытку па выніках работы за 9 месяцаў 2017 года, рэнтабельнасць продажаў павялічылася на 6,2 працэнта.

Сёлета паспяхова спрацавала земляробчая галіна. Сабраны добры ўраджай збожжа і зернебабовых культур, валовы збор якіх склаў 45,9 тысячы тон і павялічыўся на 13,8 працэнта да ўзроўню 2016 года.

Найбольшую прыбаўку валавога збору зерня забяспечылі «Дварэц-Агра» і «Хвінявічы», дзе яна склала больш за 33 і 21 працэнт адпаведна. «Граніт-Агра» павялічыў валавы збор на 15,9 працэнта. Гэтым сельгаспрадпрыемствам атрымана самая высокая ў раёне ўраджайнасць: з кожнага гектара сабрана па 42 цэнтнеры зерня пры раённым паказчыку 29,8 цэнтнера.

Радуе нас поспех і ў вырошчванні перспектыўнай алейнай культуры – рапсу, зерня якога атрымана ў раёне параўнанні з 2016 годам больш чым у 2,5 раза. Самай высокай ураджайнасцю вызначыўся «Граніт-Агра» – тут намалацілі па 50,8 цэнтнера зерня з гектара, што на 21 цэнтнер вышэй узроўню мінулага года і нават вышэй ураджайнасці збожжа і зернебабовых культур.

Лідарамі па ўраджайнасці нашага “другога хлеба” – бульбы сталі «Жукоўшчына» – 342 цэнтнеры з гектара і «Русь-Агра” – 320 цэнтнераў. Сярэдняя ўраджайнасць бульбы ў раёне сёлета – 293 цэнтнеры, яна павялічылася да леташняй на 122 цэнтнеры, а валовый збор склаў больш за 11 тысяч тон.

Дасягнуты і рост вытворчасці агародніны. «Жукоўшчына» сабрала яе 1286 тон пры ўраджайнасці 322 цэнтнеры.

Мы ганарымся тым, што Дзятлаўскі раён – адзін з лепшых у Гродзенскай вобласці па вытворчасці цукровых буракоў, займае 4 пазіцыю сярод 17 раёнаў. Валовы збор салодкіх каранёў сёлета павялічыўся на 3,6 працэнта і склаў 68,5 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці 535 цэнтнераў з гектара. Выдатнага выніку ў вырошчванні караняплодаў дамаглося “Хвінявічы” – 924 цэнтнеры з гектара! Ураджайнасць у “Граніт-Агра” склала 600 цэнтнераў, у “Жукоўшчыны” – 577.

Дзякуючы штодзённай карпатлівай працы дамагліся годных вынікаў жывёлаводы Дзятлаўшчыны. Прадукцыя жывёлагадоўлі ў грашовым кашальку ўсёй галіны сельскай гаспадаркі займае 69 працэнтаў, у тым ліку 49 працэнтаў – рэалізацыя малочнай прадукцыі.

Сярод лепшых у раёне па выніках работы за 10 месяцаў «Жукоўшчына» – надой на 1 карову склаў 5309 кілаграмаў, «Граніт-Агра» – 4939 кілаграмаў.

КСУП «Войневічы» павялічыла вытворчасць і рэалізацыю малака на 8 працэнтаў,  «Хвінявічы» – на 6 працэнтаў да леташняга.

Сёлетнімі лідарамі ў мясной жывёлагадоўлі з’яўляюцца “Войневічы”, “Хвінявічы”, “Граніт-Агра”, штосутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы ў якіх склалі ад 508 да 672 грамаў.

Станоўчая дынаміка на вырошчванні і адкорме свіней назіраецца ў ААТ “Граніт-Агра”: тут атрымана па 594 грамы штосутачных прывагаў, прывагі павялічыліся на 18 грамаў, а колькасць пагалоўя свіней – на 1818.

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў раёне павялічылася на 412 жывёлін.

Вядома, пералік нашых поспехаў не абмяжоўваецца названымі дасягненнямі. Кажуць, рэальных вынікаў дамагаецца толькі той, хто любіць сваю работу і хто гатовы працаваць ад ранку да ночы. Менавіта такія людзі і працуюць у сельгаспрадпрыемствах нашага раёна.

Сёння не магу абысці ўвагаю перапрацоўчыя прадпрыемствы і сэрвісныя арганізацыі, якія ўносяць важкі ўклад у агульны поспех. Гэта Дзятлаўскі сырзавод, Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, Дварэцкі льнозавод, Наваельнянскі КХП. За 9 месяцаў бягучага года перапрацоўчыя прадпрыемствы экспартавалі прадукцыі на 18 мільёнаў долараў, забяспечылі прыток неабходнай раёну валюты. Мы экспартуем цвёрдыя сыры, сметанковае масла, льновалакно, алкагольную прадукцыю. Акрамя Расійскай Федэрацыі, дзе знаходзіцца асноўны наш экспартны рынак, яшчэ ў 10 краін.

Цесна ўзаемадзейнічае з працаўнікамі палёў і фермаў Дзятлаўская сельгастэхніка, якая дапамагае гатаваць тэхніку і абсталяванне, аказвае транспартныя паслугі і паслугі па вапнаванні глебаў, унясенні ўгнаенняў, уборцы ўраджаю.

Уносяць свой уклад у развіццё аграгарадкоў і вёсак будаўнічыя арганізацыі, якія ўзводзяць вытворчыя аб’екты і жыллё. Мы высока цэнім уелад гэтых арганізацый у эканоміку раёна і забеспячэнне харчаваннем нашых жыхароў.

Сённяшнімі поспехамі Дзятлаўшчына шмат абавязана самаадданай працы ветэранаў вытворчасці, якія заклалі базу для далейшага развіцця.

Віншую работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці са святам. Ваша праца, цяжкая і напружаная, вельмі патрэбная краіне і таму паважаная. Менавіта вы працуеце на росквіт нашага краю. Жадаю вам і вашым сем’ям здароўя, дабра, радасці, дабрабыту, поспеху ў стваральнай працы для нашай Радзімы. Міру і шчасця вашаму дому!

 

– Сапраўды, сёлетні сельскагаспадарчы год з’явіўся чарговым выпрабаваннем для кожнага з нас, — адзначыў першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна. Ён расставіў рэальныя ацэнкі арганізатарскім  здольнасцям кіраўнікоў, рабоце розных структур кіравання. З улікам сёлетніх умоваў надвор’я, мякка кажучы, не самых спрыяльных, у раёне вырашчаны і сабраны някепскі ўраджай. Атрымана валавая прыбаўка ўсіх відаў сельгаскультур: зерня – на 13,8 працэнта, бульбы – на 28,6, цукровых буракоў – на 3,6, алейнага зерня рапсу – больш, чым у 2,5 раза, агародніны – больш, чым у 3 разы.

Бясспрэчным сельскагаспадарчым лідарам і пераможцам усіх раённых спаборніцтваў з’яўляецца ААТ “Граніт-Агра”, якое ўзначальвае Станіслаў Станіслававіч Мазур. Паспяхова працавалі КСУП “Жукоўшчына” і “Хвінявічы”. На вырошчванні і ўборцы ўраджаю лёну вызначылася КСУП “Дварэц-Агра”, якое выканала план рэалізацыі льнотрасты і атрымала найбольшую ў раёне ўраджайнасць трасты – 10 цэнтнераў з гектара ў пераліку на льновалакно.

Варта адзначыць работу нашых жывёлаводаў, у якіх і “сяўба і ўборка ўраджаю” штодзень. Высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака дасягнулі МТФ “Краглі” і “Зачэпічы” КСУП “Жукоўшчына”, МТФ “Круцілавічы” і “Таркачы” ААТ “Граніт-Агра”, МТФ “Парэчча-777” КСУП “Хвінявічы”, МТФ “Ёцавічы” КСУП “Войневічы”.

На вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы найлепшыя вынікі ў жывёлаводаў фермы “Данілавічы”, якія атрымалі штосутачныя прывагі па 747 грамаў. Звыш 600 грамаў штосутачнай правагі атрымана на фермах “Панікарты”, “Таркачы”, “Касцюкі”, “Круцілавічы”, “Еленка” ААТ “Граніт-Агра”, на фермах “Парэчча-777” і “Парэчча” КСУП “Хвінявічы”.

Шаноўныя калегі, вялікі вам дзякуй за уклад кожнага ў агульны плён нашай працы, — сказаў, завяршаючы сваё выступленне Міхаіл Бабіна. – Выказваю вам удзячнасць і за вернасць сваёй прафесіі, за разуменне праблемаў у сельскай гаспадарцы і за гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай сіл. Якраз гэта і надае ўпэўненасці, што сумеснымі намаганнямі мы зможам пераадолець часовыя цяжкасці, якія ўсё яшчэ паўстаюць перад намі.

Ад імя работнікаў АПК кіраўнік сельскагаспадарчай галіны раёна Міхаіл Бабіна ўручыў святочны каравай хлеба старшыні райвыканкама Аляксандру Дубовіку.

Затым адбылося ўзнагароджанне працаўнікоў АПК раёна.

Падзячным пісьмом старшыні аблвыканкама ўзнагароджаны жывёлавод ААТ “Граніт-Агра” Людміла Хоміч і механізатар КСУП “Войневічы” Павел Сухецкі.

Падзячным пісьмом старшыні абласнога Савета дэпутатаў адзначана галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Святлана Малышчык.

Пераможцамі абласнога спаборніцтва пры нарыхтоўцы травяных кармоў прызнаны механізатар КСУП “Войневічы” Павел Сухецкі і вадзіцель КСУП “Русь-Агра” Леанід Лях.

Прызёрамі абласнога спаборніцтва жывёлаводаў сталі аператар па вырошчванні парасят ААТ “Граніт-Агра” Жанна Штульц (другое месца) і аператар па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы КСУП “Слава працы” Лідзія Бойка (другое месца). Яны адзначаны абласнымі ўзнагародамі.Вялікай групе сельскіх працаўнікоў старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік уручыў узнагароды раённага выканаўчага камітэта.

Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную плённую працу, асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу раёна ўзнагароджаны:

Мікалай Бакшук, вадзіцель аўтамабіля КСУП “Жукоўшчына”;

Сцяпан Вольскі, галоўны спецыяліст сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама;

Уладзімір Гукіш, вадзіцель аўтамабіля ААТ “Граніт-Агра”;

Ганна Емяльянчык, жывёлавод КСУП “Русь-Агра”;

Мікалай Кананок, жывёлавод КСУП “Хвінявічы”;

Анатоль Літвін, ветэрынарны фельчар ААТ “Граніт-Агра”;

Анатоль Макарэвіч, вадзіцель аўтамабіля КСУП “Вензавец”;

Алена Місцюкевіч, аператар машыннага даення КСУП “Слава працы”;

Канстанцін Плюта, брыгадзір у раслінаводстве КСУП “Дварэц-Агра”;

Канстанцін Саўко, галоўны заатэхнік КСУП “Войневічы”;

Іосіф Слапік, майстар па будаўніцтве КСУП “Белагурна”.

Вольга Болцік, намеснік дырэктара па вытворчасці ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”;

Ала Волкава, галоўны эканаміст ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”;

Наталля Ляўшук, здымшчыца валакна ААТ “Дварэцкі льнозавод”;

Віталь Шулейка, дырэктар ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”;

Баляслаў Шымкевіч, майстар камбікормавага цэха ААТ “Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў”.

 

Падзячным пісьмом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама за добрасумленную плённую працу, асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу раёна ўзнагароджаны:

Людміла Александровіч, аператар машыннага даення КСУП “Жукоўшчына”;

Святлана Альшэўская, аператар машыннага даення КСУП “Вензавец”;

Ларыса Бакшук, жывёлавод КСУП “Вензавец”;

Мікалай Бакшук, трактарыст-машыніст КСУП “Жукоўшчына”;

Уладзімір Бяляк, жывёлавод КСУП “Дварэц-Агра”;

Таццяна Белуш, жывёлавод КСУП “Слава працы”;

Святлана Бойка, аператар машыннага даення КСУП “Слава працы”;

Іван Дзям’янчык, жывёлавод ААТ “Граніт-Агра”;

Віктар Драб, вадзіцель аўтамабіля КСУП “Белагурна”;

Аляксандр Залеўскі, аператар машыннага даення КСУП “Вензавец”;

Тамара Карэцкая, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі КСУП “Жукоўшчына”;

Яўген Катрач, жывёлавод КСУП “Хвінявічы”;

Дзмітрый Карпаў, жывёлавод КСУП “Белагурна”;

Святлана Крупіца,  жывёлавод КСУП “Белагурна”;

Вікенцій Крупіца, загадчык майстэрні КСУП “Слава працы”;

Таццяна Курман, жывёлавод КСУП “Войневічы”;

Алег Лішык, вадзіцель аўтобуса КСУП “Войневічы”;

Дзмітрый Мазура, тэхнік-асемянатар РУП “Селекцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі”;

Ганна Мартымава, аператар машыннага даення КСУП “Войневічы”;

Пётр Маложын, трактарыст-машыніст КСУП “Русь-Агра”;

Віктар Орсік, жывёлавод КСУП “Хвінявічы”;

Алена Пашкевічус, аператар машыннага даення КСУП “Русь-Агра”;

Марыя Пенда, аператар машыннага даення ААТ “Граніт-Агра”;

Аксана Прохарава, аператар машыннага даення КСУП “Дварэц-Агра”;

Наталля Рыбак, аператар машыннага даення КСУП “Дварэц-Агра”;

Святлана Саплевіч, аператар машыннага даення КСУП “Русь-Агра”;

Збыслаў Сёмуха, слесар па рамонце і абслугоўванні абсталявання свінагадоўчага комплексу ААТ “Граніт-Агра”;

Святлана Скіба, аператар машыннага даення КСУП “Хвінявічы”;

Данута Уласевіч, бухгалтар КСУП “Жукоўшчына”;

Ірына Цярэшка, аператар машыннага даення КСУП “Русь-Агра”;

Марына Шалесная, ветэрынарны фельчар ДУ “Дзятлаўская раённая ветэрынарная станцыя”.

Іван Абражэй, электрагазазваршчык ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”;

Тамара Вінакурава, маслароб ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”;

Аляксандр Ёдчык, вадзіцель аўтамабіля вытворчага ўчастка “Парэцкі спіртавы завод” ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”;

Вольга Калодка, сырароб-майстар ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”;

Віктар Ляўшук, вадзіцель аўтамабіля ААТ “Дварэцкі льнозавод”;

Мікалай Марчук, трактарыст ААТ “Дварэцкі льнозавод”;

Вячаслаў Палуносік, грузчык ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”;

Пётр Пашукевіч, вадзіцель пагрузчыка ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”;

Алена Салаш, кладаўшчыца  ААТ “Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў”;

Таццяна Тарчыла, аператар працэсу перапрацоўкі збожжа ААТ “Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў”.

 

 Да свята былі падведзены вынікі раённага спаборніцтва 2017 года на вясенне-палявых работах (падрыхтоўка глебы, сяўба, догляд пасеваў), пры нарыхтоўцы травяных кармоў, на жніве.

 

Спаборніцтва на вясенне-палявых работах

Пераможцам спаборніцтва сельгаспрадпрыемстваў на вясенне-палявых работах прызнана ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Станіслаў Мазур, галоўны аграном Антон Тарасевіч, галоўны інжынер Андрэй Падліпскі). Прадпрыемства адзначана грашовай прэміяй у 40 базавых велічыняў.

Другое месца заняло КСУП “Хвінявічы” (дырэктар Мікалай Бубноўскі, галоўны аграном Аляксандр Навагран, галоўны інжынер Юрый Маслоўскі), яно адзначана грашовай прэміяй у 30 базавых велічыняў.

На трэцім месцы – КСУП “Жукоўшчына” (дырэктар Іван Свіб, галоўны аграном Аляксандр Кугейка, галоўны інжынер Іван Кіслы). Грашовая прэмія склала 20 базавых велічыняў.

Пераможцамі раённага спаборніцтва сярод механізатараў прызнаны:

на пагрузцы арганічных угнаенняў – механізатар КСУП “Русь-Агра” Віктар Даргевіч. Яму ўручана грашовая прэмія памерам 3 базавыя велічыні;

на ўнясенні арганічных угнаенняў з выкарыстаннем трактараў “Беларус” і агрэгатаў РОУ-6, ПРТ-7 – механізатар КСУП “Жукоўшчына” Уладзімір Васюкевіч (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на ўнясенні арганічных угнаенняў з выкарыстаннем трактараў “Беларус” і агрэгатаў МТТ-9, ПРТ-10, ПСС-10 – механізатар КСУП “Войневічы” Анатоль Загдай (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на падрыхтоўцы глебы, пачынаючы з ранняй культывацыі, з выкарыстаннем агрэгатаў з шырынёю захопу да 6 метраў – механізатар ААТ “Граніт-Агра” Віктар Крамянеўскі (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на падрыхтоўцы глебы, пачынаючы з ранняй культывацыі, з выкарыстаннем агрэгатаў з шырынёю захопу звыш 6 метраў – механізатар КСУП “Русь-Агра” Сяргей Сасінскі (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на перадпасяўной апрацоўцы глебы з выкарыстаннем агрэгатаў АКШ-7,2, АКШ-6 – механізатар КСУП “Дварэц-Агра” Мікалай Кіслы (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на ўнясенні вадкіх мінеральных угнаенняў і ядахімікатаў  з выкарыстаннем трактароў “Беларус” і агрэгатаў з шырынёю захопу 12 метраў – механізатара КСУП “Вензавец” Аляксандра Абражэя (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на ўнясенні вадкіх мінеральных угнаенняў і ядахімікатаў  з выкарыстаннем трактароў “Беларус” і агрэгатаў з шырынёю захопу 18 метраў і больш – механізатара ААТ “Граніт-Агра” Анатоля Шасталу (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на ўнясенні вадкіх мінеральных угнаенняў і ядахімікатаў  з выкарыстаннем самаходнага агрэгата “Раса” – механізатар КСУП “Войневічы” Аляксандр Загдай (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на ўнясенні мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу і падкормцы азімых культур з выкарыстаннем трактараў “Беларус-82”, “Беларус-952”, Беларус-80.1” і агрэгатаў РМУ-1.6, “Amazonia”, “Kuhn” – механізатар КСУП “Русь-Агра” Віктар Юрчук (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на ўнясенні мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу і падкормцы азімых культур з выкарыстаннем трактараў “Беларус-1221”, “Беларус-1523”, “Беларус-952” і агрэгатаў РМУ-8000, МВУ-6, МВУ-5 – механізатар ААТ “Граніт-Агра” Уладзімір Аўсянік (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на сяўбе збожжа і зернебабовых культур з выкарыстаннем трактараў “Джон Дзір-8420”, “Джон Дзір-8430”, “Беларус-2522”, “Беларус-3022”, “Беларус-3522” і пасяўных агрэгатаў з шырынёю захопу 6 метраў – механізатар КСУП “Дварэц-Агра” Андрэй Ляўкевіч (першае месца, прэмія – 5 базавых велічыняў);

на сяўбе збожжа і зернебабовых культур з выкарыстаннем трактараў “Джон Дзір-8420”, “Джон Дзір-8430”, “Беларус-2522”, “Беларус-3022”, “Беларус-3522” і пасяўных агрэгатаў з шырынёю захопу 6 метраў – механізатар КСУП “Войневічы” Павел Сухецкі (другое месца, прэмія – 4 базавыя велічыні);

на сяўбе збожжа і зернебабовых культур з выкарыстаннем трактараў “Джон Дзір-8420”, “Джон Дзір-8430”, “Беларус-2522”, “Беларус-3022”, “Беларус-3522” і пасяўных агрэгатаў з шырынёю захопу 6 метраў – механізатар КСУП “Слава працы” Сяргей Яраш (трэцяе месца, прэмія – 3 базавыя велічыні);

на сяўбе кукурузы з выкарыстаннем трактараў “Беларус-1221” і пасяўных агрэгатаў СКП-12 – механізатар ААТ “Граніт-Агра” Анатоль Дудар (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на сяўбе кукурузы з выкарыстаннем трактараў “Беларус-82” і пасяўных агрэгатаў СКН-6, СТВ-8 – механізатар КСУП “Слава працы” Віктар Ігнацік (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на сяўбе цукровых буракоў з выкарыстаннем трактароў “Беларус-952”, “Беларус-82” і пасяўных агрэгатаў СМН-12, СТВ-12, “Monosen”, “Unicorn” – механізатар КСУП “Войневічы” Валерый Лішык (прэмія – 3 базавыя велічыні);

 

Спаборніцтва на нарыхтоўцы травяных кармоў

Пераможцам спаборніцтва сельгаспрадпрыемстваў на нарыхтоўцы травяных кармоў  прызнана ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Станіслаў Мазур, галоўны аграном Антон Тарасевіч, галоўны інжынер Андрэй Падліпскі). Прадпрыемства адзначана грашовай прэміяй у 30 базавых велічыняў.

Пераможцамі раённага спаборніцтва сярод механізатараў прызнаны:

на касавіцы траваў з выкарыстаннем кормаўборачных камбайнаў “Ягуар-850”, “Ягуар-870”, “Джон Дзір-6850”, “Джон Дзір-7400”, КВК-800 “Палессе” – механізатар КСУП “Хвінявічы” Ігар Гурноўскі (першае месца, прэмія – 4 базавыя велічыні);

на касавіцы траваў з выкарыстаннем кормаўборачных камбайнаў “Ягуар-850”, “Ягуар-870”, “Джон Дзір-6850”, “Джон Дзір-7400”, КВК-800 “Палессе” – механізатар ААТ “Граніт-Агра” Алег Грыб (другое месца, прэмія – 3 базавыя велічыні);

на касавіцы траваў з выкарыстаннем кормаўборачных камбайнаў К-Г-6 “Палессе”, УЭС-2-250 з кормаадаптарамі – механізатар КСУП “Войневічы” Павел Сухецкі (першае месца, прэмія – 4 базавыя велічыні);

на касавіцы траваў з выкарыстаннем кормаўборачных камбайнаў К-Г-6 “Палессе”, УЭС-2-250 з кормаадаптарамі – механізатар КСУП “Дварэц-Агра” Дзмітрый Кіслы (другое месца, прэмія – 3 базавыя велічыні);

на касавіцы траваў з выкарыстаннем касілак з шырынёю захопу 9 і больш метраў – механізатар ААТ “Граніт-Агра” Дзмітрый Болтач (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на касавіцы траваў з выкарыстаннем касілак з шырынёю захопу ад 3 да 3,5 метра – механізатар КСУП “Хвінявічы” Уладзімір Скрундзь (прэмія – 3 базавыя велічыні);

на касавіцы траваў з выкарыстаннем касілак з шырынёю захопу ад 2 да 3 метраў – механізатар КСУП “Русь-Агра” Аляксандр Якімчык (прэмія – 3 базавыя велічыні).

Спаборніцтва на жніве

Пераможцам спаборніцтва сельгаспрадпрыемстваў на жніве прызнана ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Станіслаў Мазур, галоўны аграном Антон Тарасевіч, галоўны інжынер Андрэй Падліпскі). Прадпрыемства адзначана грашовай прэміяй у 60 базавых велічыняў.

На другім месцы – КСУП “Жукоўшчына” (дырэктар Іван Свіб, галоўны аграном Аляксандр Кугейка, галоўны інжынер Іван Кіслы). Прадпрыемству вызначана грашовая прэмія ў памеры 45 базавых велічыняў.

Трэцяе месца заняло КСУП “Хвінявічы” (дырэктар Мікалай Бубноўскі, галоўны аграном Аляксандр Навагран, галоўны інжынер Юрый Маслоўскі). Прадпрыемства адзначана грашовай прэміяй у 35 базавых велічыняў.

Пераможцамі раённага спаборніцтва сярод механізатараў прызнаны:

на жніве з выкарыстаннем камбайнаў “Лексіон-580” з прапускной здольнасцю 13,5 кг/с – экіпаж ААТ “Граніт-Агра” ў складзе Сяргея Жыха і Дзмітрыя Каханоўскага, які намалаціў 2400 умоўных тон зерня (прэмія – 8 базавых велічыняў);

на жніве з выкарыстаннем камбайнаў “Джон Дзір”, CF-80, КЗС-1218, “Ліда-1600” з прапускной здольнасцю 11-12 кг/с – экіпаж ААТ “Граніт-Агра” ў складзе Уладзіміра і Івана Чарняўскіх, які камбайнам “Джон Дзір-9640” намалаціў 2466 умоўных тон зерня (першае месца, прэмія – 8 базавых велічыняў);

на жніве з выкарыстаннем камбайнаў “Джон Дзір”, CF-80, КЗС-1218, “Ліда-1600” з прапускной здольнасцю 11-12 кг/с – экіпаж ААТ “Граніт-Агра” ў складзе Вадзіма і Аляксандра Майсейчыкаў, які камбайнам КЗС-1218 намалаціў 1158 умоўных тон зерня (другое месца, прэмія – 6 базавых велічыняў);

на жніве з выкарыстаннем камбайнаў “Джон Дзір”, CF-80, КЗС-1218, “Ліда-1600” з прапускной здольнасцю 11-12 кг/с – экіпаж КСУП “Дварэц-Агра” ў складзе Андрэя і Сяргея Ляўкевічаў, які камбайнам КЗС-1218 намалаціў 1130 умоўных тон зерня (трэцяе месца, прэмія – 5 базавых велічыняў);

на жніве з выкарыстаннем камбайнаў “Мега-208”, КЗС-10К, “Ліда-1300” з прапускной здольнасцю 8-10 кг/с – экіпаж КСУП “Русь-Агра” ў складзе Руслана Палуносіка і Антона Кажалы, які камбайнам “Ліда-1300” намалаціў 852 умоўныя тоны зерня (першае месца, прэмія – 8 базавых велічыняў);

на жніве з выкарыстаннем камбайнаў “Мега-208”, КЗС-10К, “Ліда-1300” з прапускной здольнасцю 8-10 кг/с – экіпаж КСУП “Русь-Агра” ў складзе Яўгена Ярмаша і Вадзіма Чалейкі, які камбайнам “Мега-208” намалаціў 689 умоўных тон зерня (другое месца, прэмія – 6 базавых велічыняў);

на жніве з выкарыстаннем камбайнаў “Мега-208”, КЗС-10К, “Ліда-1300” з прапускной здольнасцю 8-10 кг/с – экіпаж КСУП “Белагурна” ў складзе Аляксандра Чувака і Рыгора Чурая, які камбайнам КЗС-10К намалаціў 627 умоўных тон зерня (трэцяе месца, прэмія – 5 базавых велічыняў);

на адвозцы зерня ад камбайнаў з выкарыстаннем аўтамабіляў МАЗ-555142 – вадзіцель ААТ “Граніт-Агра” Уладзімір Сёмуха, які аўтамашынай  МАЗ-555102 перавёз 2053 умоўныя тоны зерня (першае месца, прэмія – 5 базавых велічыняў);

на адвозцы зерня ад камбайнаў з выкарыстаннем аўтамабіляў МАЗ-555142 – вадзіцель КСУП “Русь-Агра” Дзмітрый Рэйба, які на аўтамашыне МАЗ-555102  перавёз 1854 умоўныя тоны зерня (другое месца, прэмія – 4 базавыя велічыні);

на адвозцы зерня ад камбайнаў з выкарыстаннем аўтамабіляў МАЗ-555142 – вадзіцель КСУП “Дварэц-Агра” Васіль Жых, які на аўтамашыне МАЗ-555102 перавёз 1687 умоўных тон зерня (трэцяе месца, прэмія – 3 базавыя велічыні);

на адвозцы зерня ад камбайнаў з выкарыстаннем аўтамабіляў МАЗ з прычэпам – вадзіцель ААТ “Граніт-Агра” Аляксандр Бакей, які на аўтамашыне МАЗ-555102 перавёз 2143 умоўныя тоны зерня (першае месца, прэмія – 5 базавых велічыняў);

на адвозцы зерня ад камбайнаў з выкарыстаннем аўтамабіляў МАЗ з прычэпам – вадзіцель ААТ “Граніт-Агра” Казімір Рысюк, які на аўтамашыне МАЗ-555102 перавёз 1881 умоўную тону зерня (другое месца, прэмія – 4 базавыя велічыні);

на адвозцы зерня ад камбайнаў з выкарыстаннем аўтамабіляў МАЗ з прычэпам – вадзіцель КСУП “Хвінявічы” Сяргей Ёдчык, які на аўтамашыне МАЗ-551605 перавёз 1069 умоўных тон зерня (трэцяе месца, прэмія – 3 базавыя велічыні);

на адвозцы зерня ад камбайнаў з выкарыстаннем аўтамабіляў ГАЗ, ЗіЛ, МАЗ-457043 – вадзіцель ААТ “Граніт-Агра” Віктар Тарас, які на аўтамашыне ГАЗ-3507 перавёз 2996 умоўных тон зерня (першае месца, прэмія – 5 базавых велічыняў);

на адвозцы зерня ад камбайнаў з выкарыстаннем аўтамабіляў ГАЗ, ЗіЛ, МАЗ-457043 – вадзіцель ААТ “Граніт-Агра” Валерый Крысанаў, які на аўтамашыне ГАЗ-3507 перавёз 2814 умоўных тон зерня (другое месца, прэмія – 4 базавыя велічыні);

на адвозцы зерня ад камбайнаў з выкарыстаннем аўтамабіляў ГАЗ, ЗіЛ, МАЗ-457043 – вадзіцель КСУП “Слава працы” Дзмітрый Палуянцэвіч, які на аўтамашыне ГАЗ-САЗ-53 перавёз 2777 умоўных тон зерня (трэцяе месца, прэмія – 3 базавыя велічыні);

на дапрацоўцы, сушцы зерня з выкарыстаннем сушылак КЗСВ-30 – звяно машыніста ААТ “Граніт-Агра” Андрэя Бучы, якое дапрацавала 8368 умоўных тон зерня (першае месца, прэмія – 8 базавых велічыняў);

на дапрацоўцы, сушцы зерня з выкарыстаннем сушылак КЗСВ-30 – звяно машыніста ААТ “Граніт-Агра” Віктара Лазовіка, якое дапрацавала 7129 умоўных тон зерня (другое месца, прэмія – 7 базавых велічыняў);

на дапрацоўцы, сушцы зерня з выкарыстаннем сушылак КЗСВ-30 – звяно машыніста КСУП “Дварэц-Агра” Андрэя Жукоўскага, якое дапрацавала 5550 умоўных тон зерня (трэцяе месца, прэмія – 6 базавых велічыняў)

на дапрацоўцы, сушцы зерня з выкарыстаннем сушылак М-819, КЗС-35 – звяно машыніста ААТ “Граніт-Агра” Дзмітрыя Сёмухі, якое на сушылцы М-819 дапрацавала 5094 умоўныя тоны зерня (прэмія – 8 базавых велічыняў);

на дапрацоўцы, сушцы зерня з выкарыстаннем сушылак СЗК-10, КЗС-10 – звяно машыніста КСУП “Русь-Агра” Дзмітрыя Сітніча, якое на сушылцы СЗК-10  дапрацавала 3413 умоўных тон зерня (прэмія – 8 базавых велічыняў).

Усіх пераможцаў і прызёраў раённага спаборніцтва віншаваў і адзначаў узнагародамі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна.

 

Моладзевае спаборніцтва на жніве

Пераможцамі раённага спаборніцтва маладых механізатараў прызнаны:

на жніве – экіпаж ААТ “Граніт-Агра” ў складзе Паўла і Таццяны Богданаў, які камбайнам КЗС-1218 намалаціў 1015 умоўных тон зерня (першае месца, прэмія – 4 базавыя велічыні);

на жніве – экіпаж ААТ “Граніт-Агра” ў складзе Аляксея Лашкоўскага і Яўгена Грыба, які камбайнам КЗС-1218 намалаціў 973 умоўныя тоны зерня (другое месца, прэмія – 3 базавыя велічыні);

на жніве – экіпаж ААТ “Граніт-Агра” ў складзе Вадзіма і Аляксандра Майсейчыкаў, які камбайнам КЗС-1218 намалціў 922 умоўыя тоны збожжа (трэцяе месца, прэмія – 2 базавыя велічыні);

на адвозцы зерня ад камбайнаў з выкарыстаннем аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5 тон – вадзіцель КСУП “Русь-Агра” Дзмітрый Рэйба, які на аўтамашыне МАЗ-555102  перавёз 1809 умоўных тон зерня (прэмія – 2 базавыя велічыні);

на адвозцы зерня ад камбайнаў з выкарыстаннем аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5 тон – вадзіцель ААТ “Граніт-Агра” Валерый Крысанаў, які на аўтамашыне ГАЗ-3507 перавёз 1737 умоўных тон зерня (прэмія – 2 базавыя велічыні);

за дасягненне высокіх паказчыкаў на жніве ў спаборніцтве маладых аграномаў сельгаспрадпрыемстваў – галоўны аграном КСУП “Жукоўшчына” Аляксандр Кугейка (прэмія – 2 базавыя велічыні);

за дасягненне высокіх паказчыкаў на жніве ў спаборніцтве маладых інжынераў сельгаспрадпрыемстваў – галоўны інжынер ААТ “Граніт-Агра” Андрэй Падліпскі (прэмія – 2 базавыя велічыні).

Узнагароды маладым працаўнікам уручыла першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак уручыў ўзнагароды старанным сельскім працаўнікам і прафсаюзным актывістам.

З падарункамі ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” падняўся на сцэну старшыня яго раённай арганізацыі Ігар Кухарэвіч.

Кіраўнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў раёна уручылі падарункі некалькім дырэктарам сельгаспрадпрыемстваў за актыўнае супрацоўніцтва.

Раённыя артысты на працягу ўсёй урачыстасці раз-пораз далучалі да ўзнагарод свае музычныя віншаванні.

Б. Варна

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *