Сусветны вопыт барацьбы з эканамічнымі злачынствамі запатрабаваны ў Беларусі — КДК

Здарэнні і бяспека

 Сусветны вопыт барацьбы з эканамічнымі злачынствамі запатрабаваны ў Беларусі, паведаміў журналістам начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Вячаслаў Андрухоў перад пачаткам міжнароднага семінара TAIEX, арганізаванага ДФР КДК сумесна з Еўрапейскай камісіяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў Вячаслава Андрухова, сумесная работа дае магчымасць выпрацаваць меры па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці ў гэтай сферы. Акрамя таго, такія мерапрыемствы садзейнічаюць устанаўленню прамых кантактаў паміж дзяржорганамі, што дазваляе аператыўна рэагаваць у выпадку выяўлення транснацыянальных злачынных груповак. «Некаторыя краіны маюць значны вопыт у пытаннях процідзеяння карупцыі, і гэты перадавы вопыт мы прыўносім у сваю аператыўную работу», — адзначыў прадстаўнік Камітэта дзяржкантролю. Дырэктар Цэнтральнага бюро па арышце і канфіскацыі Бельгіі Жан Мішэль Верэст лічыць важным такі абмен ведамі і методыкамі, паколькі спыненне карупцыйных злачынстваў — актуальная задача для еўрапейскага рэгіёна. «Трэба сумесна змагацца з гэтымі з’явамі, якія наносяць істотны ўрон эканоміцы краін. Гэта агульны выклік, агульная праблема», — сказаў эксперт. Міжнародныя семінары TAIEX, арганізаваныя Дэпартаментам фінансавых расследаванняў сумесна з Еўрапейскай камісіяй, праводзяцца ў Мінску ўжо трэці год па розных тэматыках. У бягучым годзе ў цэнтры ўвагі карупцыйныя правапарушэнні ў эканамічнай і фінансавай сферах. Еўрасаюз на сустрэчы прадстаўляюць спецыялісты з Літвы, Польшчы, Фінляндыі, Бельгіі. Яны раскажуць аб спосабах і метадах барацьбы з эканамічнымі злачынствамі і процідзеяння карупцыйным праявам у ЕС. З боку Беларусі ў мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі органаў фінансавых расследаванняў, прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. На семінары прадстаўлены вопыт Беларусі па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галінах процідзеяння карупцыі, папярэдняга расследавання па крымінальных справах аб фактах карупцыйных злачынстваў у эканамічнай сферы. Асноўны акцэнт зроблены на мінімізацыю карупцыйных рызык пры правядзенні закупак тавараў, работ і паслуг за кошт дзяржаўных сродкаў, паколькі менавіта гэта дзейнасць разглядаецца органамі фінансавых расследаванняў у якасці адной з найбольш схільных да карупцыі.
БелТА


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *