Перапрацоўка ў Беларусі ёсць!

Падзеі

Жыхары Беларусі на працягу 2015 года сабралі для перапрацоўкі амаль 600 тысяч тон адходаў. Узровень выкарыстання камунальных адходаў дасягнуў 15,6%.

За 2015 год жыхарамі Беларусі сабрана амаль 600 тысяч тон перапрацоўваемых адходаў: паперы, шкла, пластыку, тэкстылю, зношаных шынаў. Гэта тыя адходы, якія пасля неабходнай апрацоўкі можна выкарыстоўваць паўторна ў якасці сыравіны ў вытворчасці новай прадукцыі з таго ж матэрыялу.
Па выніках 2015 года ўзровень выкарыстання камунальных адходаў у Беларусі дасягнуў 15,6%. Для параўнання, пяць гадоў таму ў краіне перапрацоўвалася 9% камунальных адходаў.

Мы прывыклі параўноўваць узровень выкарыстання адходаў у Беларусі з узорным – у краінах ЕС. Па дадзеных статыстычнай службы ЕС у 2014 годзе сярэдні ўзровень выкарыстання муніцыпальных адходаў у краінах ЕС склаў 43,5% (у Германіі – 63,8%).

Гэтыя адходы не былі пахаваны на палігонах. Дзякуючы таму, што іх выкінулі ў кантэйнер для асобнага збору або прынеслі ў прыёмны пункт, адходы змаглі адправіць на перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Што значаць сабраныя 600 тысяч тон адходаў і наколькі гэта вялікі аб’ём?

Сабраныя 323 тысячы тон адходаў макулатуры заменяць пры вытворчасці новай паперы і кардону драўніну лесу плошчай 1000 футбольных палёў.

Выкарыстанне сабраных 164 тысяч тон шклабою ў вытворчасці новага шкла сэканоміць столькі электрычнай энергіі, колькі спажываюць усе жыхары такога горада, як Магілёў цэлы месяц.

Сабраныя 52 тысячы тон адходаў пластыку – гэта 1 302 500 500 ПЭТ-бутэлек. Энергіі, якая эканоміцца пры перапрацоўцы такой колькасці ПЭТ-бутэлек, дастаткова, каб 1 мільён халадзільнікаў працавалі на працягу 17 месяцаў.

Многія беларусы не сартыруюць бытавыя адходы нават пры наяўнасці спецыяльных кантэйнераў. Чаму? Сумненні ў мэтазгоднасці сваіх дзеянняў і няведанне, што на самой справе адбываецца з адсартыраванымі адходамі. Сапраўды адходы, якія мы сабралі асобна, будуць перапрацаваныя?

Спецыяльна для руху “Мэта 99” http://target99.by/ установай “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў” зняты міні-фільмы, якія паказваюць, што адбываецца з адходамі паперы, шкла, пластыку пасля таго, як іх выкінулі ў кантэйнеры для асобнага збору. Міні-фільмы можна знайсці ў інтэрнэце пад хэштэгам #переработка99. З дапамогай гэтага відэа “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў” хоча паказаць усім, хто сумняваецца, што збіраць паасобна адходы ў Беларусі мэтазгодна.

Мэтазгодна, таму што перапрацоўка ў Беларусі ёсць!

Аддел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *