У год культуры — у бібліятэку

Падзеі

У рамках Года культуры бібліятэкі будуць спрыяць папулярызацыі мастацкай культуры сярод насельніцтва, фарміраванню культуры паводзінаў.

Галоўная задача бібліятэк — імкнуцца дапамагчы кожнаму чытачу дакрануцца да шматвобразнасці і глыбіні белаурскай культуры, адзначыць юбілеі майстроў беларускага слова — 125-годдзе з дня нараджэння М. Багдановіча, 120-годдзе з дня нараджэння К. Крапівы, 95 годдзе з дня нараджэння І. Шамякіна, І. Мележа.
«У Год культуры — у бібліятэку». Пад такой назвай стартавала раённая акцыя ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Яе дэвізам з’яўляюцца словы Мікалая Рэрыха: «Калі мы думаем пра Культуру, гэта значыць — мы думаем і пра Прыгажосць, і пра Кнігу як аб стварэнні прыгожым».

Задачамі раённай акцыі з’яўляюцца прыцягненне новых карыстальнікаў у бібліятэку, развіццё інтарэса да чытання розных групаў насельніцтва, фарміраванне высокай культуры грамадства, зберажэння культурнай спадчыны і народных традыцый.

У рамках акцыі ў бібліятэках раёна арганізаваны кніжныя выставы і паліцы да юбілейных і памятных дат літаратурнага календара, шэраг цікавых мерапрыемстваў.

М. БОРТКА,
метадыст аддзела бібліяэчнага маркетынгу Дзятаўскай раённай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *