Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад АБСЕ пачнуць маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 жніўня

Улада

Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад АБСЕ пачнуць маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 жніўня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым яна не ўдакладніла колькасць наглядальнікаў, якія прыбудуць у Мінск на наступным тыдні, паколькі цяпер ад гэтай арганізацыі паступаюць анкеты, і акрэдытацыйныя пасведчанні яшчэ не выдадзены.

Як паведамлялася, у Беларусі для маніторынгу галоўнай электаральнай падзеі чакаецца прысутнасць каля 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ і яшчэ каля 400 кароткатэрміновых.

Акрамя таго, у доўгатэрміновым маніторынгу выбараў Прэзідэнта будуць удзельнічаць больш як 40 наглядальнікаў ад краін Садружнасці. Увогуле ў склад місіі СНД увойдуць каля 400 наглядальнікаў, у тым ліку прадстаўнікі МПА СНД, дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Дзярждумы, прадстаўнікі Савета Федэрацыі, а таксама краін Садружнасці.

Пажаданне ўдзельнічаць у маніторынгу выказала і Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *