Песні і ўзнагароды — да юбілею Перамогі

Падзеі

Да 70-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне былі прымеркаваны ўрачысты сход, цырымонія ўзнагароджання і канцэртная праграма “Гэтых дзён не згасне слава!” у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

З дакладам перад удзельнікамі ўрачыстага сходу выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі. Прамоўца спыніўся на тым укладзе ў Вялікую Перамогу, які ўнеслі дзятлаўчане, удзельнічаючы ў бітвах пад Масквой, у Сталінградзе, на Курскай дузе, абараняючы Ленінград, вызваляючы Беларусь, штурмуючы Берлін. Ён заклікаў шанаваць памяць пра подзвігі дзядоў і прадзедаў маладое пакаленне, а ветэранам пажадаў як мага даўжэй заставацца ў страі.
Да Дня Вялікай Перамогі было прымеркавана ўзнагароджанне юбілейнымі медалямі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”. Узнагароды былі ўручаны за ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, павышэнне абараназдольнасці Радзімы, клопат пра ветэранаў. Юбілейныя медалі ўручаны А. Бараноўскаму, М. Мацюкевічу, Л. Кашко, У. Нячаеву, Д. Цумараву, С. Баброўскаму, А. Бургуну, Л. Васюкевіч, А. Драгунскаму, А. Камарову, А. Кудзінаву.
Работнікі культуры падрыхтавалі канцэртную праграму, удзел у якой прынялі спевакі, чытальнікі, танцоры, акрабаты. Завяршылася праграма выступленнем народнага хору ветэранаў “Ветэраны ў страі” і групы “Бархат” з песняй “Наш Дзень Перамогі”.

IMG_4880

IMG_4914

IMG_4951
І. МІХАЙЛОЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *