Уручэнне юбілейных медалёў

Падзеі

З 26 лютага па 25 сакавіка 2015 года ў Дзятлаўскім раёне праходзіць патрыятычная акцыя “Раўненне на Перамогу”, якая прысвечана 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках акцыі старшыні сельскіх пасялковых выканкамаў сумесна з прадстаўнікамі райвыканкама, ваеннага камісарыята ўзнагародзяць юбілейным медалём “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.” ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання.

Днямі ўручалі юбілейныя медалі ў Наваельнянскім пасялковым савеце. Урачыстае ўручэнне правялі начальнік групы тэрытарыяльнай аховы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна, капітан Аляксандр Бургун, старшыня Наваельнянскага пасялковага выканкама Ірына Кунахавец. Вучні Наваельнянскай сярэдняй школы святочнымі вершамі падзякавалі абаронцам Айчыны. Усяго ў Наваельні да ўзнагароды былі прадстаўлены 8 чалавек, з якіх – тры ветэраны і пяць вязняў канцлагераў. Два юбілейныя медалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў уручыць асабіста двум ветэранам з Дзятлаўскага раёна – Івану Костану з Наваельні і Аляксандры Савельевай з Казлоўшчыны.

Тэкст  Л. СУР’ЯНІНАВАЙ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *