Акрамя навядзення парадку на сваіх працоўных месцах – прыбірання тэрыторыі ля адміністрацыйных будынкаў, удзельнікі суботніка мелі задачы па добраўпарадкаванні сацыяльна значных аб’ектаў і вуліц. Так, у Дзятлаве сіламі работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў была добраўпарадкавана тэрыторыя ля абеліска Славы (акурат цяпер сродкі, сабраныя на мінулым суботніку, укладваюцца ў рэкнструкцыю гэтага помніка, прысвечанага Вялікай Перамозе), прыбраны ўзбочыны дарог па вуліцах Слонімскай, Фрунзэ, Кастрычніцкай (да мяжы з вёскай Савічы), Чкалава. Таксама былі прарэджаны, ачышчаны ад смецця і галінаў паркі і зялёныя зоны ў межах райцэнтра; сіламі мясцовых спартсменаў прыведзены ў парадак стадыён “Колас”. Напярэдадні работнікі Дзятлаўскага РУП ЖКГ пасадзілі ў горадзе маладыя дрэвы, заклалі клумбы, упарадкавалі гарадскую дзіцячую пляцоўку.
Добры старт па навядзенні парадку на зямлі дадзены. Спадзяёмся, што кожны з жыхароў раёна працягне добрую справу навядзеннем парадку на сваім прысядзібным участку, на сваёй вуліцы, у сваім населеным пункце.
Н. АВЯРЧУК
У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…
Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…
Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…
На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С наступлением отопительного сезона риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду…