Categories: Падзеі

Зрабіце дабро — станьце крыніцай дабра

Каляды — свята надзеі, дабрыні, міласэрнасці. Гэтае свята збліжае людзей, дапамагае ім паверыць у цуды. Цуды і сапраўды здараюцца, калі побач ёсць надзейныя сябры, гатовыя падаць руку дапамогі.

Такімі сябрамі для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада Дзятлава, іх бацькоў, педагогаў сталі валанцёры дабрачыннай місіі «Рука ў руцэ». Ужо некалькі гадоў запар, у снежні, яны наведваюць Дзятлаўшчыну, каб дапамагчы дзецям-сіротам, састарэлым людзям, інвалідам — падарыць ім сапраўднае свята.

Як зазначае дырэктар праекта «Рука ў руцэ» Анатоль Кушнар, падобныя сустрэчы ўдзельнікі місіі праводзяць па ўсёй Беларусі. Вось і сёлета да прыезду ў Дзятлава яны паспелі пабыць у Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай, Віцебскай абласцях, цяпер ездзяць па Гродзеншчыне. У нашым раёне валанцёры наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для людзей пажылога ўзросту гарпасёлка Казлоўшчына, дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых ва ўрочышчы Рандзілаўшчына, бальніцу сястрынскага догляду і дом сумеснага пражывання для людзей пажылога ўзросту ў аграгарадку Гезгалы.

Для сёлетняй каляднай сустрэчы госці падрыхтавалі невялікую канцэртную праграму і цікавую тэатралізаваную пастаноўку пра трох мудрацоў-вешчуноў, якія, убачыўшы на небасхіле самую яркую зорку, адправіліся пакланіцца і прынесці падарункі нованароджанаму Ісусу Хрысту. Мудрацоў чакала вялікае выпрабаванне — шлях праз бязводную пустыню. Калі ў іх амаль не засталося вады, яны ўбачылі пабітага чалавека, які паміраў пад спякотным сонцам. Дапамагчы ці прайсці міма? Як часта людзі сутыкаюцца з гэтым пытаннем. Мудрацы былі міласэрныя і выратавалі пацярпелага, які аказаўся сынам заможнага чалавека. Вешчуны былі ўзнагароджаны: яны змаглі адпачыць, аднавіць сілы, папоўніць запасы вады і ежы ў бацькоўскім доме выратаванага. Гэта дапамагло ім дайсці да паселішча і пакланіцца народжанаму Месіі. Гісторыя пра мудрацоў-вешчуноў вучыць, што, калі чалавек робіць дабро, ён і сам становіцца крыніцай дабра.

Для сваіх гасцей валанцёры таксама падрыхтавалі калядныя падарункі, іх атрымалі ўсе ўдзельнікі сустрэчы.
Дырэктар місіі Анатоль Кушнар расказаў, што наперадзе ў іх яшчэ шмат сустрэчаў з інвалідамі, дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў. Нядаўна творчая група наведвала дзіцячыя дамы ў Гродне, цяпер яны збіраюцца ў Масты, затым — у іншыя рэгіёны нашай вобласці, каб напярэдадні Калядаў падарыць радасць і цеплыню сваіх сэрцаў тым, хто мае ў іх найбольшую патрэбу. Жыхарам нашага раёна на развітанне валанцёры пажадалі ўсяго найлепшага: шчасця, радасці, божай дапамогі.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА

administrator

Recent Posts

Вытокі: малая радзіма

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

9 часов ago

Подведены итоги работы учебных заведений сферы культуры области

Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…

10 часов ago

Алег Драгунскі пераабраны старшынёй арганізацыі

У Дзятлаве прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,…

10 часов ago

Условия для роста кукурузы в ближайшее время улучшатся — Белгидромет

Условия для роста и развития кукурузы в Беларуси в ближайшее время улучшатся, рассказали БЕЛТА в…

11 часов ago

Модернизация сельхозпроизводства на примере Витебской области стала одной из тем совещания у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по отдельным вопросам социально-экономического развития, передает корреспондент БЕЛТА. Одной…

11 часов ago

Купальный сезон продолжается: дятловские спасатели проводят рейды на водоемах

Лето подходит к концу, однако теплая погода пока не спешит уступать место осени. В Беларуси…

14 часов ago