Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама ў летніку “Дружба” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава было праведзена прафарыентацыйнае мерапрыемства з выкарыстаннем лічбавага сэрвісу “Крок у прафесію”.
Пры падтрымцы намесніка начальніка аддзела па працы і занятасці Ірыны Баравік адпачывальнікі летніка прайшлі тэсціраванне і вызначылі сферу сваіх інтарэсаў, а таксама ацанілі, наколькі ім падыходзяць выбраныя для будучага паступлення прафесіі.
Ад Ірыны Анатольеўны яны даведаліся, што гэты лічбавы сэрвіс можна знайсці на партале дзяржаўнай службы занятасці. Ён распрацаваны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Гэта маштабны лічбавы рэсурс па прафесійнай арыентацыі для ўсіх грамадзян, незалежна ад узросту. Ён не толькі дае магчымасць вызначыцца са сферай інтарэсаў і выбраць прафесію з улікам схільнасцяў і перавагаў, даведацца пра магчымую кар’ерную траекторыю, але і азнаёміцца з вялікай колькасцю ўстановаў, дзе можна набыць канкрэтныя спецыяльнасці, са змяненнем попыту на прафесію, у тым ліку ў пэўным рэгіёне, і прагледзець банк вакансій. Электронны адрас рэсурса: https://gsz.gov.by/popr.
Мікіта ПАПРОЦКІ
Фота прадастаўлена Ірынай БАРАВІК
21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…
21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…
22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…
Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…
Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…
Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…