Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама ў летніку “Дружба” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава было праведзена прафарыентацыйнае мерапрыемства з выкарыстаннем лічбавага сэрвісу “Крок у прафесію”.

Пры падтрымцы намесніка начальніка аддзела па працы і занятасці Ірыны Баравік адпачывальнікі летніка прайшлі тэсціраванне і вызначылі сферу сваіх інтарэсаў, а таксама ацанілі, наколькі ім падыходзяць выбраныя для будучага паступлення прафесіі.

Ад Ірыны Анатольеўны яны даведаліся, што гэты лічбавы сэрвіс можна знайсці на партале дзяржаўнай службы занятасці. Ён распрацаваны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Гэта маштабны лічбавы рэсурс па прафесійнай арыентацыі для ўсіх грамадзян, незалежна ад узросту. Ён не толькі дае магчымасць вызначыцца са сферай інтарэсаў і выбраць прафесію з улікам схільнасцяў і перавагаў, даведацца пра магчымую кар’ерную траекторыю, але і азнаёміцца з вялікай колькасцю ўстановаў, дзе можна набыць канкрэтныя спецыяльнасці, са змяненнем попыту на прафесію, у тым ліку ў пэўным рэгіёне, і прагледзець банк вакансій. Электронны адрас рэсурса: https://gsz.gov.by/popr.

Мікіта ПАПРОЦКІ
Фота прадастаўлена Ірынай БАРАВІК

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации