На Дзятлаўшчыне прайшла рэспубліканская прафілактычная акцыя “Рух па правілах!”.

Мэта яе – папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў і асобаў, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці.

– Веласіпедны сезон у разгары, а гэта значыць, што на вуліцах штодзень рухаецца вялікая колькасць веласіпедыстаў розных узростаў. Гэта акалічнасць абавязвае аўтамабілістаў быць больш адказнымі і акуратнымі ў час руху ў горадзе і за яго межамі, – адзначыў дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ Андрэй Іскра. – Аднак і самім веласіпедыстам, а таксама пешаходам варта быць на дарозе асабліва ўважлівымі.

Дзяржаўтаінспектары разам з супрацоўнікамі газеты “Перамога”  ўдзялілі пільную ўвагу кантролю за выкананнем правілаў дарожнага руху веласіпедыстамі і асобамі на сродках персанальнай мабільнасці. Акрамя таго, уручылі вадзіцелям і пешаходам друкаваныя памяткі, нагадалі аб прычынах і наступствах аварый.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации