Для Дзятлаўшчыны 2024 год выдаўся больш спрыяльным. У параўнанні з 2023 годам з 206 да 130 зменшылася колькасць зарэгістраваных злачынстваў.
З 18 да 12 “мінусавалі” злачынствы, учыненыя ў грамадскіх месцах, са 128 да 76 (адразу на 40,6 %) – у сельскай мясцовасці, з 17 да 4 –групай асоб.
Летась не было зарэгістравана забойстваў, наўмысных нанясенняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў, вымагальніцтваў, разбояў. Назіралася зніжэнне з 68 да 40 фактаў крадзяжоў, з 21 да 17 – колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў па лініях усіх службаў, з двух да аднаго – угонаў. На ранейшым узроўні засталася колькасць злачынстваў, звязаных з экстрэмізмам – 4. Узрасла з 2 да 4 колькасць хуліганстваў.
Назіралася тэндэнцыя да паніжэння і ў частцы рэцыдыўнай злачыннасці: калі ў 2023 годзе раней судзімымі асобамі былі ўчынены 44 злачынствы, то летась – 33. Найчасцей гэта былі пасягальніцтвы на ўласнасць – 19, а таксама ўхіленне бацькоў ад утрымання непаўналетніх дзяцей – 5. Асноўнымі прычынамі рэцыдыўных злачынстваў паслужыла недастатковая прафілактычная работа з асобамі, якія стаяць на ўліку, злоўжыванне імі спіртнымі напоямі, незанятасць у эканоміцы, нежаданне станавіцца на шлях выпраўлення.
Такім чынам, скаардынаваная дзейнасць праваахоўных органаў па прафілактыцы злачынстваў дала свае станоўчыя вынікі.
У мінулым годзе з прафілактычнай мэтай пракуратурай узбуджана шэсць крымінальных спраў па прэвентыўных артыкулах Крымінальнага кодэкса: па адной – за пагрозу забойствам і меньш цяжкае цялеснае пашкоджанне, чатыры – за лёгкія цялесныя пашкоджанні. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 25 асоб, схільных да ўчынення злачынстваў на сямейна-бытавой глебе з выкарыстаннем гвалту да родных і блізкіх, яшчэ 12 аб’яўлены афіцыйныя папярэджанні.
У час выязных судовых пасяджэнняў з удзелам пракурора разгледжаны дзве грамадзянскія справы і 7 крымінальных.
Віталій ЮРГО,
пракурор Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga