Быў час, калі гурбы снегу здаваліся вышынёй з мяне, але гэта было ў далёкім дзяцінстве.

Сёлета зіма вырашыла нагадаць усім, што такое быць маленькім і бездапаможным перад прыроднай стыхіяй.

Толькі накатаюць лыжную трасу, як зноў цяжка па ёй прабрацца, пачысціш дарогу – і ўжо на наступны дзень “ні праехаць ні прайсці”.

Але самае галоўнае, што ў такую заснежаную зіму ў душах нашых цімураўцаў, валанцёраў, членаў грамадскіх арганізацый “БРПА”, “БРСМ”, прафсаюзнай арганізацыі не прапала пачуццё міласэрнасці і ўзаемадапамогі.

Расчыстка дваровых тэрыторый ад снегу ветэранам педагагічнай працы, адзінока пражываючым грамадзянам – гэта не аднаразовая дапамога, якую мы аказваем.

У пасёлку ёсць Свята-Успенская царква. “Нашым душам стала неяк цяплей, калі мы расчысцілі дарогу, каб зручней было ўваходзіць у храм. Царква таксама мае патрэбу ў нашай дапамозе”, – ціха вымавіў Арцём.

Такая зіма добра паказвае, што вакол нас не раўнадушныя дзеці, а добрыя і спагадлівыя людзі – наша будучае пакаленне. Я ўпэўнена, што яны прыйдуць на выручку яшчэ столькі, колькі гэта спатрэбіцца. Зімовая пара добрых спраў працягваецца!

Галіна ХІЛІМОНЧЫК,
намеснік дырэктара Казлоўшчынскай сярэдняй школы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Навіны бібліятэкі. Свет ручніковы – скарб адмысловы
Ёлачка, зіхаці – Новы год нам прынясі!
Працуе гарачая лінія

Працуе гарачая лінія

12 декабря, 2025

Похожие публикации