З надыходам зімовага перыяду пагаршаюцца ўмовы надвор’я, што часам прыводзіць да пашкоджанняў у электрычных сетках, парушэння электразабеспячэння спажыўцоў і ўзнікнення небяспекі паражэння электрычным токам.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, патраплення людзей пад уздзеянне электрычнага току, забараняецца набліжацца да абарваных правадоў, моцна нахіленых апораў ліній электраперадачы, самавольна пранікаць у электраўстаноўкі і праводзіць уключэнне ўстаноўленых там апаратаў, дакранацца да токаводных частак.

Дзятлаўскі РЭС нагадвае: пры ўзнікненні аварыйных сітуацый з-за стыхійных бедстваў, пагаршэння ўмоваў надвор’я або збояў у рабоце абсталявання адключэнне электраэнергіі ажыццяўляецца без папярэджання. Пры выкананні аператыўных пераключэнняў у электрычных сетках падача электраэнергіі ажыццяўляецца таксама без папярэджання.

Калі вы сталі відавочцам парушэння правілаў электрабяспекі або выявілі пашкоджанні электрычных сетак, трансфарматарных падстанцый, неадкладна паведаміце па тэлефоне 67-9-36 дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС, гэтым вы можаце выратаваць чалавечае жыццё.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС
Вячаслаў КЕЦЬ,
начальнік энергаінспекцыі па Дзятлаўскім раёне

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

12 февраля, 2025
У КСУП “Жукоўшчына” – новы кіраўнік
Как работает упрощенный механизм назначения пенсии, рассказали в Минтруда

Похожие публикации