Небяспечны ток

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Перад пачаткам тушэння пажараў пры ўзгаранні электраабсталявання або электраправодак неабходна неадкладна абясточыць электраўстаноўку: выключыць пакетны выключальнік, рубільнік, аўтаматычны выключальнік, пробкі.

Тушыць пажар пад напружаннем неабходна пяском, вуглекіслотнымі і парашковымі вогнетушыцелямі, але ні ў якім выпадку не вадой.

Пры вызваленні чалавека ад уздзеяння электрычнага току неабходна адключыць напружанне. Калі гэта зрабіць немагчыма, трэба выкарыстоўваць электраахоўныя сродкі: дыэлектрычныя пальчаткі, боты, галёшы або іншыя матэрыялы, якія не праводзяць ток: часткі сухога адзення, сухія палкі, дошкі. Пры паражэнні чалавека электрычным токам неабходна аказаць пацярпеламу першую дапамогу і выклікаць доктара.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup