Навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы разам з настаўнікамі, членамі Беларускага саюза жанчын і выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра пабывалі ў Гродне на экскурсіі “Жыві і помні”, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі.
Удзельнікі экскурсіі пабывалі на руінах форта №1, дзе ў ліпені 1944 года адбываліся жорсткія баі, а зараз там устаноўлены помнік.
Далей маршрут быў накіраваны ў форт №2, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі праводзілі масавыя расстрэлы ваеннапалонных і мірных жыхароў.
Пасля падарожнікі накіраваліся на пагранзаставу імя В. Усава. Размешчана яна на межах трох дзяржаў: Беларусі, Польшчы і Літвы. На тэрыторыі заставы знаходзіцца брацкая магіла, гістарычны музей.
Акрамя таго, наведалі Курган Славы, прайшліся па Алеі Герояў, азнаёміліся з экспанатамі танкаў, артылерыйскімі ўстаноўкамі, самалётам-разведчыкам СУ-24МР і іншай ваеннай тэхнікай.
Наталля БЯЛЯК,
настаўніца Дварэцкай сярэдняй школы
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…