Categories: Падзеі

“Жоўты тыдзень”

Інфармацыйна-адукацыйную акцыю пад такой назвай праводзяць раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, цэнтральная раённая бальніца. Мерапрыемствы прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы з віруснымі гепатытамі, які прыпадае на 28 ліпеня.

Вірусны гепатыт – група інфекцыйных хваробаў, якія выклікаюць вострую або хранічную хваробу печані. Ад яе штогод памірае амаль 1,5 мільёна людзей. Большасць трагічных зыходаў звязана з гепатытамі B і C.

У Дзятлаўскім раёне больш за 200 чалавек стаяць на дыспансерным уліку па захворваннях парэнтэральнымі віруснымі гепатытамі. У 2017 годзе зарэгістраваны 6 выпадкаў хранічнага віруснага гепатыту.

Гэтыя захворванні могуць быць папярэджаны, аднак большасць людзей не ведае, як трэба дзейнічаць. Заражэнне гепатытамі А і Е часцей за ўсё адбываецца праз брудныя ваду і харчовыя прадукты, пры кантакце з хворым на гепатыт у інкубацыйным і пачатковым перыядах хваробы. Гепатыт А сустракаецца паўсюдна, у той час як гепатыт Е – у асноўным у трапічных і субтрапічных рэгіёнах, у краінах Сярэдняй Азіі.

Гепатыты В, С і D перадаюцца парэнтэральна, гэта значыць, што вірус пранікае праз пашкоджаную скуру і слізістыя абалонкі пры ўнутрывенным увядзенні наркотыкаў, лячэбна-дыягнастычных маніпуляцыях, цяжарнасці і родах, палавых кантактах, бытавых мікратраўмах (манікюр, наколкі, галенне чужой брытвай і іншае).

Прафілактыка гепатытаў А і Е – гэта выкананне правілаў асабістай гігіены, ужыванне дабраякаснай пітной вады і харчовых прадуктаў.

Ад гепатытаў В і D абараняе вакцынацыя супраць гепатыту В. Такая вакцынацыя ў Рэспубліцы Беларусь уключана ў каляндар абавязковых дзіцячых прафілактычных прышчэпак. Прадугледжана таксама вакцынацыя дарослых і дзяцей, якія адносяцца да групаў высокай рызыкі заражэння гепатытам В: работнікаў аховы здароўя, якія маюць кантакт з крывёю і іншай біялагічнай вадкасцю чалавека; людзей, якія знаходзяцца на гемадыялізе або ў кантакце з хворымі на гепатыт.

Жыхары раёна, якія жадаюць атрымаць прафілактычныя прышчэпкі супраць віруснага гепатыту В, могуць яе атрымаць на платнай аснове. Для гэтага неабходна звярнуцца ў кабінет інфекцыйных захворванняў Дзятлаўскай раённай паліклінікі. Арыенціровачны кошт адной дозы вакцыны “Эувакс В” складае 18 рублёў. Для поўнай вакцынацыі неабходна ўвядзенне трох дозаў.

М. ДЗЯДОВІЧ,
доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ

administrator

Recent Posts

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

2 часа ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

3 часа ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

3 часа ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

7 часов ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

7 часов ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

1 день ago