Здавалася, толькі-толькі закладвалася насенне яравых у глебу, а вось ужо спелае насенне рапсу і налітыя каласы жыта просяцца да абмалоту: прыйшоў іх час – час жніва.

Шлях да яго сёлета быў нялёгкім, але аграрыі вырасцілі ўраджай. Якім ён будзе, сказазць яшчэ складана – убіраюцца толькі першыя ўчасткі. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі панеслі частковыя страты пасеваў – сёлетняя чэрвеньская спёка ўнесла свае карэктывы.

На палетках КСУП “Войневічы” кіпіць работа адразу на двух участках – ва ўрочышчы Бузук-Барыс непадалёк ад вёскі Малыя Шастакі і ва ўрочышчы  Лаза, што побач з вёскай Горка.

На камбайнах Ліда-1600 працуюць  экіпажы камбайнераў – Дзмітрый Сухецкі, Міхаіл Семянік, Аляксандр Сіўко, Мікалай Макарчук, Яўген Хвясеня.

На адвозцы рапсавага насення працуюць вадзіцель МАЗа Мікалай Мішчук, вадзіцелі ГАЗ-53 – Слава Загдай і Ілья Мамакоў. За тэхніку пажарнага прыкрыцця маркі МЖТ-6 і забеспячэнне  бяспекі ў час жніва адказвае Барыс Закудоўскі. Для своечасовай і якаснай прасушкі рапсавага насення ў Войневічах працуе збожжасушыльны комплекс КЗСВ-30.

Аб ходзе жніва ў гаспадарцы расказаў галоўны аграном КСУП “Войневічы” Аляксандр Лахач:

– З пачатку ўборкі сабрана 320 тон рапсавага насення, ураджайнасць складае 20 цэнтнераў з гектара. За перыяд уборачнай кампаніі ўраджай сабраны з плошчы 160 гектараў. Плошча пасеваў алейнай культураы ў гаспадарцы ў параўнанні з мінулым годам не павялічылася і складае 370 гектараў. Ужо выканалі дзяржзаказ, у залік якога пайшлі першыя 135 тон рапсу.

– Што неабходна, каб працэс жніва прайшоў вынікова?

– Для своечасовай і эфектыўнай уборкі ўраджаю рашаючае значэнне мае якасная тэхнічная падрыхтоўка ўсяго ўборачнага комплексу, – расказвае Аляксандр Вячаслававіч, – дакладная арганізацыя работы працоўнага калектыву. Тэмп уборкі, як і раней, задаюць камбайны і эфектыўная работа збожжасушыльнага комплексу.   Механізатары загадзя паклапаціліся аб якаснай падрыхтоўцы тэхнікі да работы ў полі, таму разлічваем, што яна не павядзе ў ходзе жніва, разлічваем на станоўчыя вынікі. Для забеспячэння найменшых стратаў рапсавага насення ўсе камбайны ўладкаваны рапсавымі сталамі.

– Як хутка плануеце справіцца з пастаўленымі задачамі?

– Калі надвор’е  не сапсуецца, то на працягу  трох дзён справімся з рапсам. Разам з тым паралельна пачалі выбарачную ўборку жыта на ўчастках, пашкоджаных у спякотны чэрвень. Задача ўсіх удзельнікаў жніва – дабіцца найбольшай аддачы ад тэхнікі, працаваць зладжана, тады і вынікі будуць радаваць.

 Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ     

administrator

Recent Posts

Дзень сямейнага чытання.  Як нараджаецца любоў да кнігі

У сучасным свеце, дзе экраны прыцягваюць погляд з ранняга дзяцінства, усё цяжэй знайсці тое, што…

13 часов ago

В Дятлово встретили новое поколение педагогов школы искусств

27 августа в читальном зале районной библиотеки состоялась диалоговая встреча с молодыми специалистами, прибывшими в…

13 часов ago

На сцэне – кавер-група “Азарт”!

Сапраўднае шоу музыкі і песні падарылі дзятлаўчанам артысты з горада Мінска. Апладысментамі сустракалі нашы землякі…

1 день ago

Спявай, Дзятлаўшчына!

Багатая дзятлаўская зямля талентамі, славіцца яна і сваімі спевакамі і музыкамі. Таму эстафету святочнай праграмы…

1 день ago

Фестываль залатога каравая – “Дажынкі-2026” у Дзятлаве

Звонкія песні, важкія каласы ў прыгожых снапках, яркія выступленні Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі і…

1 день ago

“У гонар хлебаробаў” – дажыначнае шэсце дэлегацый

Хлеб сабраны – час святкаваць, а рабіць гэта беларусы ўмеюць ярка. https://www.youtube.com/embed/bIX3dcUW-rk Па традыцыі ўрачыстаму…

1 день ago