Жэтл. Вайна. Халакост.
Плошча, поўная люду.
Што чакае гаротных,
Што з імі тут будзе?
Зоркі жоўтыя на грудзях
Нібы знакі-мішэні.
Дзеці, маці, бабулі, дзяды…
У калоне брыдуць людзі-цені.
Іх стралялі, палілі,
Жывымі кідалі на дно
Чорнай ямы пякельнай.
Халакост. Сотні тысяч ляжаць
У той яме расстрэльнай.
Памяць звоніць у скронях,
Сэрцы памяць трывожыць.
Не забыты яны:
На магільнай пліце
Сотні тысяч імён –
Час на тысячы тысяч іх множыць.
Дык званіце ж, званы,
Не давайце спакою
Бяспамятным, хіжым.
Не! вайне на Зямлі,
Мы вайну ненавідзім.
Алена АБРАМЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga