У рамках рэспубліканскай акцыі “Яблыневы сад” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” на Гродзеншчыне пасаджана больш за чатыры тысячы дрэў.

Нядаўна яблыневую алею актывісткі Прынёмання высадзілі ў СВК “Прагрэс-Верцялішкі”. Удзел у карыснай справе прымалі прадстаўніцы Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” з усіх раёнаў нашай вобласці. Дзятлаўшчыну на сустрэчы прадстаўляла лідар раённай арганізацыі ГА “БСЖ”, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель.

Як расказала Алена Раманаўна, у закладцы алеі паўдзельнічалі больш за пяцьдзясят прадстаўніц жаночага руху вобласці. Сярод жанчын, якія высаджвалі дрэўцы, былі лідар абласной арганізацыі Ірына Сцепаненка, а таксама старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта.

Кожны са ста саджанцаў быў імянным і прысвячаўся жанчынам, якія стаялі ля вытокаў жаночага руху, а таксама прадаўжаюць праслаўляць нашу родную Гродзеншчыну. З’явіліся на алеі і яблынькі з імёнамі чатырох дзятлаўчанак – Галіны Чура, Людмілы Асіпук, Ніны Красільнікавай, Сабіны Брузго.

Ірына СТЫРНІК

Фота арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#годбелорусскойженщины

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации