1 верасня супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі арганізавалі бібліятэчную пляцоўку “Зецельская гасцёўня” у гарадскім парку горада Слоніма ў рамках Дня беларускага пісьменства і друку.

Малая радзіма… Гэта той мілы куток, любоў да якога пасяляецца ў сэрцы чалавека назаўсёды. Гэта край нашых продкаў, працавітых і мудрых людзей, якія пакінулі нам у спадчыну шматвекавыя здабыткі. Таму наша пляцоўка была прымеркавана Году малой радзімы. Госці свята змаглі пазнаёміцца з выставай-прэзентацыяй “Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі”, дзе размешчаны матэрыялы аб гісторыі Дзятлаўшчыны, рэтра-экспазіцыя “Фотаімгненні з гісторыі Дзятлаўшчыны”, міні-макеты архітэктурных помнікаў Дзятлава. Кніжную выставу дапоўніла фотазона прысвечаная 75-годдзю Гродзенскай вобласці. Маленькія наведвальнікі на нашай пляцоўцы весела праводзілі час на гульнёвым падворку “Кошык весялосці”. Тут яны знаёміліся з цікавымі сучаснымі дзіцячымі кніжкамі, ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, гульнях. А тых, хто захацеў адпачыць і выпіць кубачак гарбаты мы запрасілі ў “Чайную-чытальню”, дзе госці смаглі не толькі пачаставацца гарбатай з хлебабулачнымі вырабамі, але і пагартаць, пачытаць цікавую кнігу.

У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства былі ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу, арганізаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай «Бібліятэкі – асяродак нацыянальнай культуры». Сярод пераможцаў конкурсу Дыплом другой ступені ў намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” атрымала Раклевіцкая сельская бібліятэка – цэнтр традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”.

Святлана СЕРБІН,
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

administrator

Recent Posts

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

18 часов ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

18 часов ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

18 часов ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

19 часов ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

19 часов ago

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

1 день ago