4 верасня ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі маладым спецыялістам, якія сёлета прыбылі на першае рабочае месца ва ўстановы культуры Дзятлаўскага раёна, урачыста ўручалі працоўныя кніжкі.

Адметна, што сваю кар’еру маладыя людзі пачынаюць у год 75-годдзя Гродзенскай вобласці, таму ў іх памяці застанецца не толькі гэта ўрачыстасць, але і шмат іншых тэматычных мерапрыемстваў.

– Калі маладыя спецыялісты прыходзяць на свае першыя працоўныя месцы, важна, як іх сустрэнуць, бо ад гэтага напрамую залежыць далейшая дарога ў прафесію, – упэўнена старшы навуковы супрацоўнік музея Алена Абрамчык. Як чалавек са значным працоўным стажам, яна параіла маладым работнікам не баяцца, не разгубіцца, а пастарацца праявіць свае лепшыя здольнасці і таленты, упэўнена крочыць у працоўнае жыццё, браць прыклад з лепшых, быць паспяховамі.

Учарашніх студэнтаў “паважанымі калегамі” назвала дырэктар музея Вольга Цюшляева. Яна падкрэсліла, што гэты статус маладыя людзі атрымалі заслужана, бо паспяхова скончылі вучобу па спецыяльнасці. Вольга Мікалаеўна пажадала ім кар’ернага росту і значных дасягненняў у прафесіі. Працоўную кніжку дырэктар музея ўручыла свайму новаму работніку Мікіце Салаўёву.

З важным этапам жыцця павіншаваў маладых спецыялістаў дырэктар Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Сяргей Лішык.

–  Працоўная кніжка – дакумент, у якім будзе запісана ваша працоўная дзейнасць, узнагароды, звесткі аб павышэнні кваліфікацыі. Хай там будуць толькі добрыя запісы. Жадаю вам прадоўжыць традыцыі лепшых педагогаў нашай установы, таксама перамагаць у творчых конкурсах рознага ўзроўню, – зазначыў Сяргей Анатольевіч. Ён уручыў працоўныя кніжкі тром настаўніцам музыкі, якія будуць працаваць у Дзятлаве і Наваельні.

Маладыя спецыялісты – гэта асаблівы клопат прафсаюза, упэўнены старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў, які таксама прыняў удзел ва ўрачыстасці. Андрэй Даміравіч расказаў аб правах і гарантыях для маладых работнікаў, пажадаў ім паспяховай працы ў нашым раёне.

Завяршылася сустрэча экскурсіяй па музеі, якую правёў для сваіх маладых калегаў Мікіта Салаўёў.

Цікава было даведацца у маладых людзей, як яны адчуваюць сябе ў новай ролі.

Валерыя Пузаткіна, настаўніца вакала і сальфеджыа Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў:

– Родам я з Ліды. З дзяцінства марыла стаць опернай спявачкай, таму чатыры гады хадзіла ў гурток вакала, скончыла музычную школу, Лідскі дзяржаўны музычны коледж. Па размеркаванні прыехала ў Дзятлава. Мне пашчасціла трапіць у добры калектыў, які цёпла сустрэў маладых, старэйшыя калегі нас шчыра падтрымліваюць. Яшчэ не ведаю, як далей складзецца мой прафесійны лёс, цяпер самае галоўнае – годна адпрацаваць першыя два гады. Усім, хто пачынае кар’еру на Дзятлаўшчыне, жадаю ўпэўненасці ў сабе, цярпення, поспехаў.

Ганна Калмыкова, настаўніца па класе цымбалаў Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў:

– Я ўраджэнка Наваельні, у родным пасёлку скончыла школу мастацтваў, затым Лідскі дзяржаўны музычны коледж, цяпер вярнулася на малую радзіму ўжо ў якасці настаўніцы. Мне падабаецца мая прафесія, у далейшым збіраюся скончыць яшчэ і Мінскі інстытут культуры. Вельмі хочацца, пакуль працую ў Наваельні, зацікавіць таленавітых дзетак музыкай, магчыма, хто-небудзь з іх, як і я, выбярэ творчую спецыяльнасць. Маладым спецыялістам нашага раёна жадаю, каб у іх усё атрымлівалася, ладзілася, каб яны не пашкадавалі, што працуюць на дзятлаўскай зямлі.

Таксама працоўную кніжку на сваім першым рабочым месцы атрымала рэдактар радыё «Дзятлава» Марыя Папова. Калегі пажадалі ёй плёну ў працы, творчых дасягненняў.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Гатоўнасць да корманарыхтоўкі і прафілактыка злачыннасці

Акцыя “Дом без гвалту”, капітальныя і бягучыя рамонты, падрыхтоўка да першага ўкосу, работа з кадрамі…

4 часа ago

Беларусь против табака

В период 11 мая по 6 июня 2026 года проводится республиканская информационно-образовательная антиникотиновая акция «Беларусь…

6 часов ago

Новаяльнянку Алену Ярмоленка ўзнагародзілі ў Маскве

Цырымонію ўзнагароджання па выніках міжнароднага конкурсу сачыненняў “Без тэрміну даўнасці” ў сталіцы Расійскай Федэрацыі наведала…

6 часов ago

Дыплом лаўрэата – у Сяргея Малышчыка

Напярэдадні Дня Перамогі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў адбыўся гала-канцэрт XVIII сезона рэспубліканскага фестывалю народнай…

6 часов ago

Диалог о безопасности

Организация обучающих занятий для школьников является важной частью профилактической работы спасателей и способствует формированию у…

6 часов ago

ПРО:Безопасность. Сильный дождь, град, гроза

Чтобы не стать жертвой непогоды, достаточно усвоить ряд несложных правил поведения. Если ненастье застало вас…

7 часов ago