Асновай падтрымання поласці рота здаровай з’яўляецца рэгулярная чыстка зубоў.
Пра тое, як рабіць гэта правільна, расказала стаматолаг-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ Таццяна Пярлова.
Пытанне: што такое зубны налёт і ў чым яго небяспека?
Адказ: зубны налёт – гэта бескаляровая плёнка з бактэрый. Ён з’яўляецца асноўнай прычынай многіх захворванняў зубоў і дзяснаў, менавіта таму трэба чысціць зубы два разы на дзень, як мінімум ‒ дзве хвіліны.
Пытанне: як правільна чысціць зубы?
Адказ: рух шчоткі павінен быць вертыкальным, каб не траўмаваць дзясны і не спрыяць накапленню налёту ў паглыбленнях паміж зубамі. Пачынаць трэба з задніх зубоў, паступова пераходзячы да пярэдніх. У час чысткі клыкоў змяняйце становішча шчоткі на вертыкальнае. Абавязкова чысціце пра язык. Карыстайцеся зубной ніткай.
Пытанне: як правільна карыстацца зубной ніткай?
Адказ: лепш за ўсё адарваць каля трыццаці сантыметраў ніткі і размясціць яе паміж указальнымі пальцамі, пакінуўшы некалькі сантыметраў для чысткі. Чысціць трэба па накірунку ад задніх зубоў да пярэдніх. Выкарыстаную нітку намотвайце на адзін з пальцаў. Рухайцеся асцярожна, каб не параніць дзясну.
Пытанне: як даглядаць зубную шчотку?
Адказ: пасля выкарыстання зубной шчоткі рэкамендуецца яе намыліць і пакінуць у такім стане да наступнага разу. Акрамя таго, памятайце, што зубную шчотку трэба мяняць кожныя два месяцы.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup