Сабраць дзіця ў школу не так проста, асабліва калі яно адпраўляецца ў першы клас.

Многія бацькі складаюць цэлы спіс неабходных рэчаў, баяцца пра штосьці забыцца або чагосьці не знайсці.

У Дзятлаве такой праблемы можна пазбегнуць, калі зазірнуць на школьны базар, які будзе працаваць да верасня.

Тут бацькі знойдуць для сваіх школьнікаў адзенне дзелавога і спартыўнага стыляў, якое можна там жа прымерыць. Разнастайнасць дзіцячага абутку, трыкатажных шкарпэткава-панчошных вырабаў дазваляе не ездзіць у спецыялізаваныя магазіны. У наяўнасці школьна-пісьмовыя прылады і канцылярскія тавары – усё, што абавязкова ўваходзіць у набор школьніка. Таксама ёсць выбар сумак і рукзакоў для хлопчыкаў і дзяўчынак. Прадавец Вераніка Цімошка з задавальненнем дасць кансультацыю, дапаможа зарыентаваць у прасторы школьных рэчаў і зрабіць правільны выбар.

Усе тавары беларускай вытворчасці, вызначаюцца якасцю і памяркоўнай цаной.

Школьны базар працуе па буднях, акрамя панядзелка, з 10 да 16 гадзін, у суботу і нядзелю – з 10 да 14 гадзін.

Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Первый миллион тонн сахарной свеклы накопали хозяйства Беларуси

Первый миллион тонн сахарной свеклы накопали хозяйства Беларуси, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Министерство сельского…

5 часов ago

Пожар хозяйственной постройки в Дятлово

12 сентября в 13-50 на линию «101» поступило сообщение о том, что в городе Дятлово…

16 часов ago

ГрадусПлюс. Ёсць патрэба ў хуткай зарадцы

У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…

17 часов ago

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

2 дня ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

2 дня ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

2 дня ago