Сабраць дзіця ў школу не так проста, асабліва калі яно адпраўляецца ў першы клас. Многія бацькі складаюць цэлы спіс неабходных рэчаў, баяцца пра штосьці забыцца або чагосьці не знайсці. У Дзятлаве такой праблемы можна пазбегнуць, калі зазірнуць на школьны базар, які будзе працаваць да 10 верасня.
У спецыяльнай гандлёвай палатцы бацькі знойдуць для сваіх школьнікаў вопратку дзелавога і спартыўнага стыляў, якую можна там жа прымерыць. Разнастайнасць дзіцячага абутку, трыкатажных шкарпэткава-панчошных вырабаў дазваляе не ездзіць у спецыялізаваныя магазіны. У наяўнасці школьна-пісьмовыя прылады і канцылярскія тавары — усё, што абавязкова ўваходзіць у набор школьніка. Таксама ёсць выбар сумак і ранцаў для хлопчыкаў і дзяўчынак. Прадавец А. Трафімчык з задавальненнем дасць кансультацыю, дапаможа зарыентаваць у прасторы школьных рэчаў і зрабіць правільны выбар.
Усе тавары беларускай вытворчасці, вызначаюцца якасцю і памяркоўнай цаной.
Для тых, хто збіраецца зрабіць пакупкі на суму ад 150 рублёў, ёсць магчымасць заплаціць толькі 10% ад агульнага кошту, а астатнія плацяжы ўносіць на працягу трох месяцаў. Працэнты за крэдыт не бяруцца.
Школьны базар працуе па буднях, акрамя панядзелка, з 10 да 16 гадзін, у суботу і нядзелю — з 10 да 14 гадзін.
Ю. БАКУНОВІЧ
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…