Падыходзяць да фінішу работы па першай чарзе капітальнага рамонту лазнева-аздараўленчага комплексу ў Дзятлаве. Аб тым, як ідзе працэс, на месцы расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:
– Было праведзена ўцяпленне фасада, рамонт даху з уцяпленнем, перапланаванне памяшканняў, у тым ліку парыльных, дзе былі пабудаваны новыя печы. Да мыйнага пакоя і пераапранальні дадаліся кабінет масажу, дзве цырульні, памяшканне для персаналу, гардэроб, памяшканне буфета. Засталося завяршыць аддзелачныя работы: паўторна пафарбаваць сцены, устанавіць разеткі і выключальнікі, свяцільнікі, пажарныя апавяшчальнікі і выканаць добраўпарадкаванне тэрыторыі. На аплату работы падрадчыка, закупку газавага абсталявання, мэблі для лазні і дапаможных памяшканняў з раённага бюджэту выдзелена 1 мільён 260 тысяч рублёў. Таксама 3 мільёны 305 тысяч рублёў будуць выдаткаваны для выканання работ па другой чарзе (рамонт басейна). Упраўленне капітальнага будаўніцтва Слонімскага раёна правядзе працэдуру закупкі і вызначэнне падраднай арганізацыі для гэтых мэтаў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…